be

Каталёг БГТ

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Унія. Дзяржаўнасць. Культура

Філасофска-гістарычны аналіз
Падокшын С. А.

Прадстаўлены дзве альтэрнатыўныя мадэлі духоўнага жыцця, якія склаліся ў ВКЛ у XIV—XVII стст.: ліберальная, рэнесансна-гуманістычная, падставай якой э'яўлялася верацярпімасць. і кансервагыўная, дзяржаўна-ахоўная, у асноае якой ляжапа ідэя уніі. Аналізуецца філасофскі, культуралагічны, палітычны змест... Болей »

Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.

Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.

матэрыялы генеральных візітацый

Кніга распачынае выдавецкую серыю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Святыні Вялікага Княства Літоўскага». Галоўная задача серыі - у сістэматызаваным выглядзе ажыццявіць публікацыю масавых крыніц па гісторыі асноўных канфесій на тэрыторыі ВКЛ ХVІ-ХVІІІ стст. Найболып важным і інфарматыўным відам... Болей »

Ураднікі Менскага ваяводства XVI — XVIII стагоддзяў
pdf

Ураднікі Менскага ваяводства XVI — XVIII стагоддзяў

Біяграфічны даведнік (пасады, тытулы)
Чарняўскі Фёдар

У польскай гістарыяграфіі даследаванні кіруючых органаў, а таксама асоб, якія займаліся вядзеннем дзяржаўных спраў у Вялікімі Княстве Літоўскім - вядзецца даволі грунтоўна. Цікавасць жа да службоўцаў і чыноўнікаў, якія служылі і працавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачала з'яўляцца толькі на працягу... Болей »

Урачыстасьць у садзе
pdf

Урачыстасьць у садзе

Драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя

Кастусь Акула, Натальля Арсеньнева, Антось Галіна, Пётра Крычэўскі, Аўген Кавалеўскі, Лявон Юрэвіч, Янка Юхнавец – аўтары, якія вымушаныя былі пакінуць сваю Бацькаўшчыну. Але і ў далёкай чужыне не адмовіліся ні ад беларускага слова, ні ад беларускай культуры і рабілі ўсё дзеля захавання роднае мовы... Болей »

Усеагульная Дэкларацыя лінгвістычных правоў

Усеагульная Дэкларацыя лінгвістычных правоў

для ўнутранага карыстання ў грамадскай арганізацыі

УсеагульнаяДэкларацыя лінгвістычных правоў — дакумент складаны і доўгі. Дый яно не магло быць іначай з увагі на складанасць самой праблемы і імкненне як мага дэмакратычней спалучыць у ёй меркаванні, выказаныя шматлікімі асобамі і арганізацыямі з усяго свету. Кароткае рэзюмэ, якое тут прапануецца, закліканае... Болей »

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека

Дэкларацыя аб праве i абавязку адрозных асоб, груп i органаў грамадства заахвочваць i абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека i асноўныя свабоды

10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый зацвердзіла і абвясціла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, поўны тэкст якой прыведзены на гэтых старонках. Прыняўшы гэта рашэнне гістарычнага значэння, Асамблея звярнулася з заклікам да ўсіх дзяржаў — членаў Арганізацыі абнародаваць... Болей »

Усевалад Ігнатоўскі
djvu

Усевалад Ігнатоўскі

Палітычны дзеяч, вучоны
Брыгадзін П.І., Мацяс І.Д.

У кнізе расказваецца пра жыццё і дзейнасць вучонага-гісторыка, вядомага палітыка 20-х гадоў Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »

Усевалад Ігнатоўскі і яго час

Усевалад Ігнатоўскі і яго час


Ігнаценка Іларыён, Кароль Аляксей

«Узяўшы ў рукі ясны ліхтарык, павінны мы крок за крокам абысці мінулае нашай бацькаўшчыны». Напісаўшы гэтыя словы ў 1921 годзе ў прадмове да другога выдання свайго «Кароткага нарыса гісторыі Беларусі», Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі нават уявіць не мог, што вызначаная ім задача паўстане з новай актуальнасцю... Болей »

Успаміны

Успаміны


Рагуля Васіль

16-га гэрвеня 1955 г. пасьля доўгай і цяжкай хваробы памёр у Нью Ёрку Васіль Рагуля — былы беларускі пасол і сэнатар польскага парляманту ў 1920-1930 гадох. Ужо на эміграцыі, у часе прабываньня ў Бэльггі, ён напісаў успаміны, якія гэтым аддаю ў рукі беларускага грамадзтва. Палажэньню беларускага... Болей »

Успаміны

Успаміны


Рагуля Васіль

«Успаміны» Васіля Рагулі — цікавы дакумант свайго часу. Яны ўводзяць нас у атмасфэру заходнебеларускай рэчаіснасьці 20-ых гадоў. Перад намі жывыя малюнкі побыту, а таксама палітычнай барацьбы паміж рознымі партыямі й грамадзкімі арганізацыямі па выбарах у сейм Рэчы Паспалітай. Дэпутатам ад беларусаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org