![]() |
![]() |
У кнізе вядомага літаратуразнаўца, пісьменніка, аўтара многіх дапаможнікаў для студэнтаў і вучняў падаюцца тэксты сачыненняў і вядзецца грунтоўная размова пра тое, як пісаць самастойна творчыя працы. Літаратурныя факты і з'явы тлумачацца па-новаму, у святле раней невядомых фактаў, з улікам дасягненняў беларускага і рускага літаратуразнаўства за апошнія гады. Аўтар не адыходзіць ад школьнай праграмы, улічвае магчымую тэматыку сачынённяў ... Болей »
У кнізе вы знойдзеце кароткі змест і аналіз твораў школьнай праграмы ад старажытнасці і да сучаснасці, біяграфічныя звесткі пра пісьменнікаў. Аўтар арыентавалася на праграмы, па якіх сёння выкладаецца родная літаратура ў школах рэспублікі. Зразумела, пераказ ніколі не заменіць сам твор. Кніга будзе вам добрым памочнікам і дарадцам пры падрыхтоўцы да экзамена за курс школьнай праграмы, у час паступлення ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя ... Болей »
Быў у горадзе Полацку князь Усяслаў, і меў жа ён многа сыноў. I быў у яго меншы сын мем Георгій, ад якога і нарадзілася шчас-нае тое дзяўчо. I ўзрадаваліся бацькі яе нараджэнню разам з усімі роднымі А праз колькі дзён наказалі хрысціць яе, і хрысцілі яе ў імя Айца, Сына і Духа Святога. I гадавала яе карміцелька, і расло дзень за днём немаўля, жывячы малаком цела, а ду-шу напаўняючы Духам Святым. I дзяўчына была вельмі здольная да кніжна... Болей »
Нягледзячы на важнасць пытання пачаткаў Вялікага княства Літоўскага, ці не большым дасягненнем Ермаловіча з’яўляецца яго асвятленне полацкага перыяду ў гісторыі Беларусі. Тут Ермаловіч поўнасцю пачынальнік, бо ніхто да яго падобнай працы не напісаў. Пад пяром аўтара „Старажытнай Беларусі” ўпершыню наш край, хаця падзелены ў той час на шматлікія землі, паўстае як адвечная цэласць. Таму і так ненавідзелі Ермаловіча савецкія, расійскія і т... Болей »
Дапаможнік-хрэстаматыя — своеасаблівы звод народных уяўленняў пра багоў, дэманаў, нячысцікаў, якімі калісьці насяляў беларус сваё жытло, гаспадарчыя забудовы, водную, лясную і паветраную прасторы. Знаёмства з міфалагічнымі постацямі, народжанымі вобразным уяўленнем, фантазіяй нашых продкаў, істотна дапоўніць веды пра духоўную спадчыну беларускага народа. Для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў, філолагаў, гіс... Болей »
Уключаны асноўныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы, якімі неабходна авалодаць для паспяховай здачы пісьмовага экзамену па беларускай мове. Прыводзяцца практыкаванні для трэніроўкі, замацавання і самакантролю навыкаў, тэксты для дыктантаў. У канцы кнігі змяшчаюцца адказы да практыкаванняў. Другое выданне дапрацаванае і дапоўненае новымі параграфамі, павялічана колькасць тэкстаў для дыктантаў. Першае выданне выйшла ў 1992 г. Для пас... Болей »
Падручнік для 10-11 класаў агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання. Болей »
Прапанаваны вучэбны дапаможнік — гэта змястоўнае і разам з тым папулярнае апісанне будовы гукавога ладу беларускай мовы і асаблівасцей функцыянавання яго адзінак у маўленні. Даступна раскрываюцца гукавыя магчымасці мовы, сцісла і глыбока аналізуюцца рэгулярныя фанетычныя з'явы, адлюстраваныя ў нормах вымаўлення і правілах напісання. Кніга ўключае таксама цікавыя агульналінгвістычныя звесткі, важныя для раэумення сутнасці мовы, яе ролі ў... Болей »