![]() |
![]() |
Рассматривается деятельность подпольных областного, городских, межрайонных и районных комитетов КП(б)Б по руководству партизанским движением. По-новому освещается процесс зарождения и становления партийного подполья в Минске, создание подпольного горкома КП(б)В во главе с И. К. Ковалевым. Рассчитана на широкий круг читателей, интересующихся историей Беларуси периода Великой Отечественной войны 1941—1945 гг. Болей »
Расказваецца пра героя грамадзянскай вайны, начальніка Першай горнаалтайскай партызанскай дывізіі Івана Якаўлевіча Траццяка (1884—1939), ураджэнца в. Ракашычы Койданаўскай воласці Мінскага павета, яго барацьбу ў Горным Алтаі супраць армій Калчака, пра яго трагічны лёс (I. Я. Траццяк быў арыштаваны 16 лютага 1937 г. і абвінавачаны як германскі, амерыканскі, японскі і карэйскі шпіён). Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »
Аўтар, на аснове адшуканых архіўных матэрыялаў і асабістых успамінаў, паказвае 450-гадовую гісторыю сваёй роднай вёскі Парэчча, што на Слонімшчыне. Шмат увагі ўдзяляе былым яе гаспадарам - Валовічам. Падрабязна апісана патрыятычная дзейнасць і смерць Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка паўстання 1830-1831 гадоў. Прыводзяцца архіўныя дакументы аб пабудове царквы і адкрыцці школы. Падаюцца звесткі аб знакамітых настаўніках і святарах, я... Болей »
Конкурс «Паўсядзённае жыцьцё ў Беларусі: 1945-1965» запрашае да прыгодаў у блізкай Гісторыі. Беларускія школьнікі ў канцы XX стагодзьдзя пішуць пра жыцыцё сваіх бацькоў і жыцыцё сваёй краіны. Школьнікі самі зьбіраюць дакумэнты і сьведчаньні эпохі, а калі яны робяць высновы, то ім не павінны перашкаджаць грамадзкія стэрэатыпы ды палітычныя лёзунгі. Падобныя конкурсы ўжо даўна ладзяцца ў іншых краінах Сярэдняй Эўропы і ў Нямеччыне. Конкур... Болей »
«Герояў Быкава ніколі не перапаўняе радасьць жыцьця, памкненьне да творчасьці ці хоць бы да авантуры. Іхны сьвет складаецца зь перашкодаў і страху, так падобнага на дзіцячы, бо дзіцячы страх самы страшны. Але на выхадзе такой творчасьці заўсёды ёсьць катарсіс, бо быкаўскія творы, абсалютна пэсымістычныя ў сваіх фабулах, не пакідаюць у чытача адчуваньня безвыходнасьці і пэсымізму. Растлумачыць гэта можна тым, як мы ставімся да вусьцішы д... Болей »
Кніга публіцыстыкі вядомага беларускага археолага, доктара гістарычных навук, прафесара, заснавальніка Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады, галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Міхася Аляксандравіча Ткачова (1942—1992). М. А. Ткачоў вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі 11—18 ст. Ён аўтар кніг «Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.)» (1977), «Абарончы... Болей »
Іна Снарская — палачанка, удзячная наступніца сваіх вальнадумных продкаў. Так сталася, што па волі лёсу яна апынулася на Украіне, а светлы вобраз Беларусі стаў яе паратункам у мроях. Туга па Радзіме дамінуе ў паэзіі Іны. Гэтым пачуццём яна гоіць свае раны. З ім перамагае жыццёвыя і творчыя навалы. Стылія народнай паэзіі і сувязь з беларускім фальклорам, тонкі лірызм і філасофскае асэнсаванне Сусвету — усё гэта у паэзіі І. Снарскай. Болей »
Паляўнічыя сабакі бываюць розных парод. І з кожнай пародай палююць па-рознаму. Вось ганчакі. Ах, якое гэта задавальненне – паляваць з ганчакамі! Вы яшчэ зацемна выходзіце ў лес ці поле. На шворцы ў вас выжлец і выжлоўка, гэта па-паляўнічаму “смычок”. Напяўшы павадок, душачыся ў ашыйніках, яны валакуць вас па перасечанай мясцовасці аж пакуль вы не стамляецеся супраціўляцца. Вызваліўшыся, яна адразу знікаюць з вачэй. Гэта называецца “пала... Болей »
У кніэе расказваецца пра пачатковы перыяд гісторыі Вялікэга княства Лігоўскага з сярэдзіны ХIII да канца XIV ст. Прыведзены малавядомыя звесткі пра гістарычных асоб — князёў і палкаводцаў, пра войны, перыпетыі палітычнай барацьбы таго часу. Беларускі чытач упершыню атрымае магчымасць пазнаёміцца з генеалогіяй княжацкіх родаў. Шырокаму колу чытачоў. Болей »
Кніга для пачатковага азнаямлення з фанетычнай і граматычнай сістэмай нашае мовы, яе правапісам і лексікай. Для ўсіх, хто хоча вывучыць беларускую мову і размаўляць на ёй. Болей »