![]() |
![]() |
Гісторыя Беларусі ў табліцах і схемах (Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі - Тэма 14. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё рэспублікі ў сярэдзіне 80-х - пачатку 90-х гг.). Болей »
Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі (1893—1938) пакінуў па сабе не толькі некалькі тамоў літаратурна-мастацкай спадчыны (проза, публіцыстыка, драматургія), але і не менш цікавыя і значныя літаратурна-крытычныя і навуковыя працы. У чарговую кнігу з серыі «Спадчына» ўключана «Гісторыя беларускае літаратуры», якая на працягу першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя служыла адзіным падручнікам для сярэдняй і вышэйшай школы. Даследав... Болей »
Пераход ад даўняй да новай літаратуры, заняпад старой сістэмы літаратурных жанраў і працэс фарміравання новай жанравай сістэмы, выпрацоўка новых мастацкіх прынцыпаў і творчых метадаў адбываліся на беларуекіх землях вельмі марудна і расцягнуліся на стагоддзі. Той уздым і росквіт, тыя станоўчыя тэндэнцыі, што назіраліся ў літаратуры ў эпоху Рэнесансу і ранняга Барока, у надзвычай неспрыяльных гістарычных умовах другой паловы XVII—XVIII ст... Болей »
Беларуская літаратура — адна з найважнейшых галін мастац-кай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення і самасцверджання. Яе шматвяковая гісторыя — праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанага лёсу. Развіццё культуры кожнага народа сацыяльна абумоўлена, дыктуецца актуальнымі патрэбамі і г... Болей »
Другі том «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ахоплівае літаратурны працэс 1921 — 1941 гг. — час, калі складваліся і замацоўваліся асноўныя ідэйна-эстэтычныя прынцыпы савецкай літаратуры з яе крылатымі ўзлётамі да вышынь сапраўднай мастацкай творчасці і горкімі адступленнямі ад яе гуманістычных задач пад націскам вульгарна-спрошчаных патрабаванняў афіцыёзнай палітыкі ў галіне мастацтва. Тым не менш у другім томе выяўляецца і а... Болей »
Трэці том «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ўключае раздзелы агульнага разгляду літаратурнага працэсу ваеннага часу, першага пасляваеннага дзесяцігоддзя і пазнейшых гадоў дэмакратычнага абнаўлення грамадства да 1965 г., абнаўлення, якое прынята называць «хрушчоўскай адлігай» — паэзіі, прозы, драматургіі, крытыкі і літаратуразнаўства. Асобныя персанальныя раздзелы прысвечаны творчасці пісьменнікаў, якія ў гэты перыяд дасягнул... Болей »
У агульных раздзелах прасочваецца шлях зараджэння, станаўлення і развіцця беларускай літаратуры старажытнага перыяду (XIV—XVIII ст.), у манаграфічных — творчасць найбольш значных пісьменнікаў — Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, М. Сматрыцкага, А. Філіповіча, Сімяона Полацкага. Асобна вылучана перакладная літаратура перыяду Старажытнай Русі і XV—XVII ст. Першае выданне выйшла ў 1985 г. Болей »
У храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапы ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, аналізуюцца нарматыўна-прававыя акты. Для студэнтаў юрыдычных і гістарычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. Болей »