- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніжка не з'яўляецца творам аўтара-прафесіянала, а стала вынікам працы калектыва настаўнікаў Беларуска-славянскай гімназіі № 36 імя Івана Мележа. Кожны, хто працуе ў школе, ведае, як складана арганізаваць цікавую, змястоўную вечарыну, ранішнік ці свята з навучэнцамі. Асабліва гэта адчувальна для тых, хто працуе ў беларускіх класах і школах і шукае свае, новыя шляхі ў рабоце з дзецьмі. Таму і выходзіць у свет гэты зборнік, які з'яўляецца сведкай пошукаў педагогаў у выхаванні культурнай спадчыны беларускага народа ў асяроддзі дзяцей і юнацтва, у захаванні лепшых традыцый гімназіі. Мы спадзяемся, што нашы напрацоўкі будуць карыснымі ўсім зацікаўленым у адраджэнні беларускай мовы і культуры.