- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нясвіжскі культурны цэнтр князёў Радзівілаў у ХVІ-ХVIII стст. быў месцам прыцягнення і адаптацыі розных мастацкіх сіл Еўропы і нават Усходу. Дыяпазон культурных патокаў Нясвіжа такі: ад італьянца з Кома Яна Марыі Бернардоні ў XVI ст. да арганізатара "персіярні" Яна Маджарскага — армяніна. Але ўплыў той... Болей »
Хацеў бы перш за ўсё падзякаваць арганізатарам "круглага стала" за запрашэнне, каб я пазнаёміў са справамі, якія датычаць 200-й гадавіны з дня нараджэння Адама Міцкевіча, з усім тым, што ўжо зроблена і тым, што будзе зроблена ў юбілейным годзе. Трэба нагадаць, што ўжо ў 1993 п, або за пяць гадоў да юбілею... Болей »
Уводзіны. Звычайна вельмі істотны ўплыў на развіццё грамадства аказвае т.зв. фактар ментальнасці, на які раней у айчыннай гуманістыцы і ў сацыяльнай практыцы не звярталі фактычна ніякай увагі. Сфера ментальнасці заўсёды ўяўляе сабой надзвычай важны і неад'емны аспект жыццядзейнасці кожнага соцыума на... Болей »
Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”.... Болей »
Аналізуюцца змены ў канфесіянальным становішчы Беларусі з канца XVIII ст. да сённяшняга дня. На падставе багатага матэрыялу, прац рускіх, польскіх, беларускіх даследчыкаў, выдадзеных у XIX — XX стст., аўтары імкнуліся праўдзіва паказаць нялёгкі гістарычны шлях розных канфесій, іх узаемаадносіны, уплыў... Болей »
У займальнай форме апавядаецца аб драматычным лёсе выдатнага палітычнага дзеяча сярэднявечнай Беларусі Л. Сапегі (1557—1633), стваральніка Статута 1588 года, асвятляецца яго барацьба за дзяржаўную самастойнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »
Зь вёскі на Браслаўшчыне празь Сібір у Польшчу — так у вялікім скарачэньні можна прадставіць жыцьцёвы шлях Мар’яна Пецюкевіча, беларускага дзеяча і этногафа, сібірскія ўспаміны якога ўпершыню прапануюцца чытачам. Аўтар пісаў гэтыя ўспміны ў 70-я і 80-я гадах ХХ ст. у Польшчы, жывучы і працуючы ў Торуні.... Болей »
Беларускі кампазітар Алег Міхайлавіч Чыркуп працуе ў розных жанрах. Ён аўтар аперэты «Калі заспявае певень», дзіцячых опер, кантаты, сімфанічных паэм, камерна-інструментальнай і вакальнай музыкі. Але галоўнай сферай творчасці кампазітара з'яўляюцца песні, змест якіх ахоплівае шырокае кола тэм і вобразаў.... Болей »
У кнігу Уладзіміра Ліпскага ўвайшлі аповесці-казкі "Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка", "Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска", а таксама апавяданні, каэкі, загадкі, жарты. Усе гэтыя творы, займальныя, дынамічныя, са шматлікімі прыгодамі і неверагоднымі адарэннямі, дапамогуць чытачу яшчэ раз зазірнуць... Болей »
Вершы пра каханьне, вершы для душы і пра душу. Вершы для сябе. Каралева, да якой хадзіць у госьці – гонар, пасядзець на каралеўскай кухні, пачытаць вершы, падарыць кветку, выпіць каву. Побач з каралевай. Не, гэта не пра яе, гэта - пра нас. Адчуць сябе каралевай, якая прыходзіць у сне, уначы, прыходзіць... Болей »