be

Каталёг EEDC

Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны

Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны

Тэматычны дадатак да нумару “ARCHE”, прысьвечанага беларускаму мовазнаўству 1920-х гадоў.
Шатэрнік Мікола

Чэрвенскі краёвы слоўнік зьмяшчае ў сабе словы, якія сустракаюцца ў жывой народнай мове Сьмілавіцкага, Пухавіцкага і пэўнай часьці Шацкага р.р., што ўваходзілі у склад Чэрвенскага (б. Ігуменскага) павету. У слоўнік увайшоў матар’ял з розных 25 вёсак, галоўным чынам Сьмілавіцкага р., а пераважна з вёскі... Болей »

Краіна Беларусь

Краіна Беларусь

ілюстраваная гісторыя
Арлоў Уладзімер

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя... Болей »

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Ілюстраваная гісторыя
Арлоў Уладзімер, Герасімовіч Зьміцер

Кніга ў пэўным сэнсе з’яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага выдання “Краіна Беларусь”. Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі... Болей »

Краіна замкаў альбо Беларусь на старажытным малюнку

Краіна замкаў альбо Беларусь на старажытным малюнку


Вайцяховіч Зьміцер

Кніга знаёміць чытача з гісторыяў замкаў Бепарусі. Вялікая колькасьць ілюстрацыяў, як вынік дзейнасьці адной з праграмаў ЦВІ, робяць кнізу цікавай ў якасьці дапаможніка па агупьнай гісторыі Бепарусі, падарожніка па нашай краіне, а таксама дае магчымасьць выкарыстоўваць яе, як краязнаўчую літаратуру.... Болей »

Краіна ілюзіяў

Краіна ілюзіяў

Уяўная рэчаіснасць
Ліцін Аляксандар

"Краіна ілюзыяў" - майстэрскае спалучэньне (а нярэдка супрацьпастаўленьне) рэпартажных работ пад агульнай шапкай "Несвабода" і "салёнавых" выяваў Жанчыны Ва Ўсіх Яе Праявах (калі заўгодна, Ва Ўсім Яе Харастве). У залежнасьці ад аўтарскай задумы розьніцца й тэхніка: успрыманьне альбо апускаецца ў межава-кантраставыя... Болей »

Край

Край

Літаратурна-мастацкі альманах

3 матэрыялаў гэтага альманаха вы даведаецеся нямала цікавага пра наш край, пра яго гісторыю і сучаснасць, пра тое, чым жывуць сёння літаратура і выяўленчае мастацтва, што робіцца ў музеях і канцэртных залах, на раскопках ці ў цішы бібліятэк. На яго старонках не толькі Полацк, Глыбокае, Паставы, але і... Болей »

Край - Kraj 1-2 / 2001

Край - Kraj 1-2 / 2001

Polonica - Albaruthenica - Lithuanica

Чарговы выпуск квартальніка "КРАЙ - KRAJ: (Polonica - Albaruthenica - Lithuanica): 1-2 (2-3) 2001" прысвечаны адлюстраванню міжкультурных стасункаў Беларусі, Польшчы і Літвы, асэнсаванню іх супольнай гісторыі і сучасных праблем грамадскага і культурнага жыцця, месца гэтых краін у Еўропе і ў свеце ў... Болей »

Край - Kraj

Край - Kraj

Polonica - Albaruthenica - Lithuanica

Першая на Магілёўшчыне спроба абмену думкамі беларускіх і польскіх аўтараў па розных праблемах міжкультурных стасункаў. Для гісторыкаў, культуролагаў, філолагаў.... Болей »

Краса і сіла

Краса і сіла

Анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя
Скобла Міхась

Анталогія «Краса і сіла» — першая спроба аб'яднаць пад адной вокладкай найлепшыя ўзоры беларускай паэзіі прамінулага XX стагоддзя. У кнігу ўвайшлі творы 358 паэтаў незалежна ад іх палітычных поглядаў і месцажыхарства. Складальнік і выдавецтва спадзяюцца, што сабраныя ў анталогіі радкі спатоляць уласцівую... Болей »

Краснапольская хроніка

Краснапольская хроніка


Лабаноўскі Л. В.

Даведачна-інфармацыйны дапаможнік па гісторыі Краснапольшчыны арыентаваны на ўсіх тых, хто зацікаўлены ў вывучэнні гісторыі роднага краю, на кіраўнікоў гаспадарак і службовых асоб для атрьмання даведачнага матэрыялу па пыаннях палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця. Ён будзе карысны... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org