be

Каталёг EEDC

Не жаль пражытага
html pdf

Не жаль пражытага


Яновіч Сакрат

Аб мінулых гадах, аб былым і пра сённяшнія адносіны да свайго жыцця распавядае кніга Сакрата Яновіча “Не жаль пражытага”. Часам лягчэй і прасцей поўнасцю адкрыць душу перад чужым, чым расказаць пра адну невялікую падзею сваім блізкім. Сакрат Яновіч меў адвагу (вельмі рэдкую) распавесці цэламу свету пра... Болей »

Не плач, маці

Не плач, маці

Аповесці, апавяданні
Санько Валер

Мужчына здрадзіў жонцы, сумленнай, гаспадарлівай, чыстай. Хаця даваў ёй слова. Моцна хварэе. Памірае. Спавядаецца перад роднымі, усім аддае даўгі. Жонку прызнанне грэшніка, „як і ўсё мужчынскае адроддзе”, ашаламіла. Мужык вымаліў у яе дараванне. Паправіўся. Такіх сюжэтаў, яркіх, запамінальных, проста... Болей »

Не сілай, а розумам

Не сілай, а розумам


У чарговай кнізе унікальнага дзесяцітомнага выдання для дзяцей сабраны беларускія народныя бытавыя казкі і «азкі пра жывёл. Усе яны вызначаюцца мяккім гумарам, уласцівым беларускаму фальклору, мудрымі адносінамі чалавека да прыроды і даюць яркую і вобразную карціну жыцця і быту беларускага народа.... Болей »

Неадменны сакратар Адраджэння
pdf

Неадменны сакратар Адраджэння

Вацлаў Ластоўскі
Янушкевіч Язэп

Пасля больш чым паўстагоддзя шальмавання ці проста замоўчвання вяртаецца да нас імя Вацлава Ластоўскага (1883—-1938). Жыццёвы шлях сакратара "Нашае Нівь”, прэм'ер-міністра БНР, акадэміка і неадменнага сакратара Беларускай Акадэміі навук адлюстроўвае паваротныя моманты ў лёсе Беларусі першай трэці XX... Болей »

Небыцця не існуе
pdf

Небыцця не існуе

Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху
Сяўрук Пётр

Чалавек фармату Пётра Сяўрука — гэта рэдкасць у гісторыі беларускага руху. Праўда, шмат хто з выдатных прадстаўнікоў беларускага народу зрабіў значна больш за Сяўрука, але ніхто з іх не атрымаў ад лёсу так мала часу на выкананне свае жыццёвай місіі. Пётр Сяўрук пражыў усяго 24 гады. У такім узросце ў... Болей »

Невядомая Беларусь
pdf

Невядомая Беларусь

Аналітычныя эсэ

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі... Болей »

Невядомая вайна
epub pdf

Невядомая вайна

1654-1667
Сагановіч Генадзь

У кнізе асвятляюцца драматычныя падзеі самай страшнай для Беларусі вайны, якая з палітычных прычынаў заставалася да апошняга часу практычна невядомай нам. Грунтуючыся на дакументах і даследваннях, аўтар піша пра сапраўдныя мэты інтэрвенцыі Маскоўскай дзяржавы і акупацыйную палітыку царызму ў Беларусі... Болей »

Невядомая вайна супраць Беларусь

Невядомая вайна супраць Беларусь


Сіўчык Вітаўт

Большевистский режим проводил государственную политику дезинформации , скрывая суть принятых в Кремле решений о передаче части славянских территорий соседним государствам. Сформировавшиеся за десятки лет стереотипы и после распада коммунистической империи продолжают определять позицию общественности... Болей »

Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі

Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі

Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі: Мінск, 3-4 кастрычніка 1996 г.)

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням недзяржаўнай выдавецкай дзейнасці ў Беларусі, яе гісторыі і сучаснаму стану (г. Мінск, 3-4 кастрычніка 1996 г.). Асаблівасці аўтарскай мовы захоўваюцца. Разлічаны на навукоўцаў і выкладчыкаў у галіне выдавецкай... Болей »

Незабыўныя „ксівы”

Незабыўныя „ксівы”

Вершы з падпольнай канцлагернай перапіскі з Ларысай Генюш
Супрун Васіль

"Зноў сярод старых папераў натрапляю на вершы з маёй падпольнай канцлагернай перапіскі ў 1953-54 гадах у Інце з Ларысай Генюш. А яны - хвалюючыя ўспаміны з распятай на калючым дроце палымянай маладосці. Міжволі ўспомніліся гады суровай няволі, калі шчырыя радкі гэтыя ядналі нас духоўна над самым бяздоннем".... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org