be

Каталёг EEDC

Раманы «Сястра», «Зямля»;

Раманы «Сястра», «Зямля»;


Чорны Кузьма

Збор твораў Кузьмы Чорнага ў васьмі тамах — першае навуковае выданне спадчыны выдатнага беларускага празаіка. У яго ўключаны амаль усе вядомыя творы пісьменніка і размеркаваны па тамах у храналагічнай паслядоўнасці наступным чынам: 1 — апавяданні 1923—1927 гг.; 2 — апавяданні 1928—1944 гг.; 3 — раманы... Болей »

Рана на Івана...

Рана на Івана...


Адамовіч Яўген

У кнізе апавядаецца пра адраджэнне і святкаванне ў Беоарусі купалля, Каляд, Раства Хрыстова, Новага Года, Гукання вясны, Радаўніцы і іншых свят ў 90-я гады ХХ стаг. Аўтар звяртае ўвагу на выкарыстанне аграрных традыцый, звычаяў, абрадаў, вераванняў і зараджэнне новых элементаў у мастацкім афармленні... Болей »

Раніца ў нядзельку. Казкі жыцця

Раніца ў нядзельку. Казкі жыцця


Колас Якуб

У кнігу ўвайшлі раздзелы з паэмы "Новая зямля", вершы для дзяцей, а таксама вядомыя творы пісьменніка пад агульнай назвай "Казкі жыцця".... Болей »

Ранні Кузьма Чорны (1923-1929)

Ранні Кузьма Чорны (1923-1929)


Навуменка І. Я.

У кнізе разглядаюцца творы выдатнага беларускага празаіка, якія пераважная колькасць крытыкаў або абмінае, або гаварыла аб іх мімаходам, хоць менавіта ў апавяданнях, першых раманах найвыдатней відаць тая вялікая творчая работа, якую мусіў прарабіць пісьменнік. Гэта была маладосць Кузьмы Чорнага, якая... Болей »

Рапарт з гораду ў аблозе

Рапарт з гораду ў аблозе

Выбраныя творы
Гэрбэрт Зьбігнеў

Паэзія Зьбігнева Гэрбэрта - паэзія памяці, Відаць, адзінае, што застаецца чалавеку ў эпоху адабранага мінулага і спляжанай сучаснасьці, - гэта памяць. А яшчэ - уяўленьне. Прастора ўнутранай свабоды, якую нельга адабраць. Прастора мітатворчасьці, хворая на страту пачуцьця часу, бо тут працягваюць жыць... Болей »

Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай

Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай

Беларуская польскамоўная паэзія XIX стагоддзя

Анталагічны зборнік залучае пад адныя вокладкі выбраныя польскамоўныя творы беларускіх паэтаў мінулага стагоддзя. Большасць з іх была забыта гісторыяй літаратуры і толькі цяпер вяртаецца ў нашую памяць праз творы, пададзеныя тут на мове арыгінала і ў перакладзе на беларускую мову.... Болей »

Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнагенезу

Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнагенезу


Аляксееў В. П., Вітаў М. У., Цягака Л. I.

У кнізе абагульнены багаты фактычны матэрыял, які тычыцца антрапа-метрычных і апісальных расавых прыкмет дарослага насельніцтва Беларусі, пераважна мужчын. На падставе вынікаў комплексных антрапалагічных даследаванняў, што вяліся на Беларусі з 1958 г., аналізуюцца заканамернасці зменаў фізічнага тыпу... Болей »

Расейска-беларускі вайсковы слоўнік
pdf

Расейска-беларускі вайсковы слоўнік


Суднік Станіслаў, Чыслаў Сяргей

Утрымоўвае 8000 словаў і словазлучэнняў сучаснай вайсковай і побытавай лексікі. Прызначаны для вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, памежных і ўнутраных войскаў. выкладчыкаў і навучэнцаў вайсковых і цывільных навучальных установаў, а таксама для настаўнікаў фізкультуры і данаборнай падрыхтоўкі... Болей »

Расейска-беларускі хімічны слоўнік

Расейска-беларускі хімічны слоўнік


Больш 2.000 хімічных тэрмінаў.... Болей »

Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны ІІ і Паўла І

Расейская палітыка на землях былага Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны ІІ і Паўла І

1772-1801
Ільяшэвіч Мікола

Мікола Ілляшэвіч, бадай, першы даследчык складанага пытання расейскай палітыкі на землях былога Вялікага літоўскага Княства. Аўтар падрабязна аналізуе змены, якія ўводзіліся расейскай дзяржавай на Беларусі адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Безумоўна, што першае, чым занялася Кацярына ІІ - гэта адміністрацыйныя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org