be

Каталёг EEDC

Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь

Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь

1569-1999 гг.
Снайдэр Тымаці

У гэтай наватарскай кнізе Т. Снайдэр прасочвае шляхі фармавання польскай, украінскай, літоўскай і беларускай нацый ад стварэння Рэчы Паспалітай абодвух народаў да 1999 г. Аўтар даводзіць, што трыумфы мадэрнага этнічнага нацыяналізму ў гэтай частцы Ўсходняй Еўропы — з’ява досыць новая.... Болей »

Рэквіем для бензапілы
fb2 mobi epub pdf

Рэквіем для бензапілы

Аповесці, апавяданні
Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто... Болей »

Рэлігіязнаўства

Рэлігіязнаўства

Вучэбны дапаможнік
Адзіночанка В. А.

Мэта дапаможніка - даць сістэматызаваную інфармацыю аб рэлігіі. Сутнасць рэлігіі тлумачыцца праз аналіз канкрэтных рэлігійных канфесій. Падаецца гісторыя іх узнікнення і развіцця, разглядаецца спецыфіка веравучэнняу, іх месца ў грамадстве. Аўтар знаёміць з аналізам крытыкі рэлігіі ў еўрапейскай культуры. Для... Болей »

Рэпрадукцыі старажытных карт

Рэпрадукцыі старажытных карт


Насевіч В. Л., Складальнік нарыса

У выданні выкарыстаны рэпрадукцыі старажытных карт XV—XVI стагоддзяў, змешчаныя ў першым томе Вялікага гістарычнага атласа Беларусі.... Болей »

Рэстаўрацыя шчырасці

Рэстаўрацыя шчырасці

літаратурна-крытычны канструктар
Шаўлякова Ірына

Звычайную, «народную» асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны. Прыемна, што задачу крытыка Ірына Шаўлякова бачыць у «рэанімацыі» чужых твораў: бальшыня... Болей »

Рэстытуцыя культурных каштоўнасцей: праблемы вяртання і сумеснага выкарыстання (юрыдычныя, навуковыя і маральныя аспекты)
pdf

Рэстытуцыя культурных каштоўнасцей: праблемы вяртання і сумеснага выкарыстання (юрыдычныя, навуковыя і маральныя аспекты)

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Мінск. 19-20 чэрвеня 1997г.

Выданне сабрала ў сабе матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, дзе былі разгледжаны пытанні вяртання і сумеснага выкарыстання спрэчных музейных, бібліятэчных і архіўных каштоўнасцей. Канферэнцыя праходзіла пад эгідай ЮНЭСКА ў 1997 г. ў Менску. Навукоўцамі з Беларусі, Украіны, Расеі, Нямеччыны, Польшчы... Болей »

Рэфармацыя і грамадства: XVI стагоддзе

Рэфармацыя і грамадства: XVI стагоддзе

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, 29 лістапада 2003 г.

Зборнік склалі матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Рэфармацыя і грамадства. XVI стагоддзе"Ю якая была арганізавана МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" ў 2003 г. Удзелнікі разглядалі гістарычны, культурны і рэлігійна-філософскі аспекты Рэфармацыі... Болей »

Рэферэндум і выбары ў Палату прадстаўнікоў 2004 года

Рэферэндум і выбары ў Палату прадстаўнікоў 2004 года


Астрэйка М. М., Бондараў А. Л., Пульша С. П.

«Рэферэндум і выбары ў Палату прадстаўнікоў 2004 года» — даведнік, створаны незалежнымі назіральнікамі грамадзянскай ініцыятывы «Партнёрства». У кнізе падаюцца факты і каментары спецыялістаў, прысвечаныя парламенцкім выбарам і рэферэндуму, што адбыліся ў Беларусі ў 2004 г. Рэкамендавана для шырокага... Болей »

Рэформа беларускага правапісу 1993 года
pdf

Рэформа беларускага правапісу 1993 года

Ідэалагічны аспект
Лыч Леанід

Сёння мы маем даволі багата публікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі не адважваліся ўздымаць на старонках навуковай літаратуры, у перыядычным друку. Тэма гэта - рэформа беларускага правапісу 1933 года. У друку часцей за ўсё выступалі па ёй навукоўцы-філолагі. Так што лінгвістычны аспект больш-менш поўна... Болей »

Рэха малітваў
pdf

Рэха малітваў

вершы
Пракаповіч Ігар

Паэзія Ігара Пракаповіча адметная ўжо тым, што стваралася на зломе часу, на крутым павароце гісторыі. Многія вершы чытаюцца як шчырая сыноўняя споведзь, як святая малітва за родны край, за бацькоўскую зямлю, знявечаную чырнобыльскім атамам. Паэт кліча ў Божы храм, а ў храме тым кожны знойдзе сваю веру... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org