be
pdf

Выбраныя творы

Сыракомля Уладзiслаў

Зборнік выбраных твораў Уладзіслава Сыракомлі пабачыў сьвет у выдавецтве “Кнігазбор”. Гэта толькі невялікая частка тае спадчыны, якая выйшла з-пад пяра “вясковага лірніка”. Шчыры абаронца простага люду, выдатны паэт, вядомы краязнавец Уладзіслаў Сыракомля стаяў у самым цэнтры антыпрыгонніцкага руху свайго часу. Матывамі патрыятызму прасякнута ўся творчасьць У. Сыракомлі — паэзія, драматургія, проза, публіцыстыка. Паэт лічыў, што любоў да сваёй зямлі, да Бацькаўшчыны, — самае высакароднае пачуцьцё. Ён адкрыта асуджае тых, хто, забываючы звычаі роднага краю, слепа пераймае ўсё замежнае, чужое ды адракаецца ад свайго толькі таму, што яно сваё. Пераклады некаторых твораў Сыракомлі даюць спадзяваньне, што неўзабаве зможам пабачыць поўны зборнік твораў Сыракомлі ў перакладзе на “адну з найстарэйшых ды прыгажэйшых славянскіх моваў”. (З.К.)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Кнігазбор
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2006
  • Рэдактар: Дуброўскі Кастусь
  • Выдавец: Кнігазбор
  • ISBN: 985-6824-31-1
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1656
  • Дадатковая даведка: Уклад., прадм., камент. К. Цвіркі; Выдавецтва выказвае шчырую падзяку Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Польшча, Усходнееўрапейскаму дэмакратычнаму цэнтру, Беларускаму таварыству імя Роберта Шумана за дапамогу ў выданні гэтай кнігі.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org