- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хлопцы не хочуць ісці ў армію. Узбуджана крымінальная справа супраць слонімскіх юнакоў, якія не хочуць служыць ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Ад службы ў войску ўхіляюцца: 20-гадовы В.Д., жыхар Слоніма, які нідзе не працуе; 23-гадовы П.П., жыхар вёскі Пятралевічы, які нідзе не працуе; 24-гадовы С.В. са Слоніма, які нідзе не працуе; 20-гадовы слонімец К.А., які нідзе не працуе; слонімец З.А., які працуе тынкоўшчыкам у адной будаўнічай фірме; 24-гадовы жыхар вёскі Куцэйкі Б.А., які працуе качагарам; 20-гадовы жыхар вёскі Дзеравянчыцы В.В., які нідзе не працуе, 24-гадовы слонімец Л.А., які нідзе не працуе. Усе яны за ўхіленне ад вайсковай службы стануць перад судом.