be
pdf

Гасцінец 2 (99) 2010

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Вярнуць былую справу. Снежная зіма гэтага году паказала састарэ­ласць падходаў уладаў да зімовых відаў спор­ту Гарадоччыны, а таксама мінімальную ўвагу нашых начальнікаў да здаровага ладу жыцця. За дутымі лічбамі ахопу фізкультурай і спор­там плача прымітыўная матэрыяльная база і стаіць абыякавасць народных мас да здарова­га ладу жыцця. Узяцца за дадзеную тэму падштурхнула на­ведванне крамаў Гарадка ў пошуках лыж, дзе няма лыжных чаравікаў і няма асобна лыжных палак да нашых “Целеханаў». Абудзілася і па­мяць пра юнацкія гады, калі займаўся лыж­ным спортам. У тыя далёкія 70-я гады нашы Вараб’ёвы горы былі лыжным цэнтрам, які до­бра ведалі ў краіне, а навучэнцы спартыўнай школы перамагалі на лыжных спаборніцтвах у краіне. З таго часу шмат што змянілася і на Беларусі, і ў свеце. Свет стаў іншым – больш дэмакратычным, адкрытым, інфарматыўным. Але ва ўсіх цывілізаваных краінах надаюць самую пільную ўвагу развіццю масавага спор­ту. Ладзяцца шматлікія марафонскія забегі, масавыя веласіпедныя туры, футбольныя турніры, народныя спаборніцтва на лыжах і г.д.. Штосьці падобнае спрабуюць рабіць і на Беларусі. Праз будоўлю лядовых палацаў, праз каманды па заліццю каткоў, правядзенне турыстычных злётаў і г.д. Магчыма даведацца, што гэтай зімой у Верхнедзвінску у выходныя дні на пракаце канькоў, лыжаў атрымліваюць каля мільёна прыбытку, што ў суседнім Шуміліне існуе база праката і лыж, і канькоў, якую плануюць пашырыць. І толькі ў Гарадку пануе зімовая спячка, якая абуджаецца мусіць толькі раз у год эпізадычнай лыжнёй.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2010-01
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2008-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org