- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Марысі ў хаце. Абстаноўка небагатая. На стале ляжаць зложаныя кніжкі. Марыся (сядзіць ля вакна і прадзе): Не дарма кажуць, што як чалавек у маладых гадох не бядуе, дык на старшыя гора зазнае. Пражыла я з сваім Іванам у дабры і згодзе. Усе людзі зайздравалі, як мы жылі ў дастатках і любові. Ды згінуў на вайне. Колькі я ўжо сьлёз выліла ды колькі гора без яго зазнала. Горка было самой з дзеткамі ды цяпер яшчэ цяжэй з гэтым п'яніцай. І нашто я сьвет сабе вязала? Дзе мае вочы былі?... І людзі, адны радзілі, а другія адраджывалі, а дзядзька Яхрэм дагэтуль гневаецца. I ўсё мне здаецца, што Іван з тамтага сьвету мяне праклінае... (фрагмент)