be
html

CD, Студэнцкая Думка 06/2003

Red list...: Адчуваю сябе гуманоідам з матэрыялу пра НЛА. 4.00 раніцы. Толькі што сеў пісаць гэты самы рэдліст. Тупа ўтаропіўся ў манітор. Адчуваю сябе... так, недзе я ўжо гэта чуў. У такія хвіліны добра зацягнуцца галяндзкім тытуньком і паразважаць пра былое, адматаўшы час гадкоў так на дзесяць. У пачатку 90-х галяндзкага тытуню не прывозілі, і мы з дружбанамі зашываліся ў сквэрык з пачкам "Космасу". Спрабавалі стварыць банду, нават нешта выпільвалі на гітарах "Барысаўдрэў" (бубнач замест бас-бочкі лупіў у стары чамадан). Памятаю, аднойчы на "рэпу" ўваліўся ашалелы сола-гітарыст - як заўсёды ў цэйт-ноце, затое без "інструмэнта", чаго за ім раней не заўважалася. "Рэбза!!! Адгадайце, за колькі я толькі што загнаў свой "барысаў?" І, ня даўшы ні сэкунды падумаць, гаркнуў: "За 90 баксаў!" "Ды ты гоніш," - нармальная рэакцыя на нармальнае "трызьненьне". Толькі апрытомнеўшы, Талян змог больш-менш уцямна распавесьці чароўную гісторыю пра тое, як сябры пазнаёмілі зь нейкім укураным брытанскім панкам (які і сам ня ведаў, што рабіў in Belarus), і як той, убачыўшы Толікаў нязломак, адарваў яго з рукамі: "Дома аб сцэну разьдзяўбу…" Такім няхітрым чынам мы атрымалі першы ўрок пабытовага патрыятызму. Стала відавочна, што вучылка ў школе казала праўду: у нас ёсьць нешта такое, чаго там - днём зь ліхтаром. У нас ёсьць "Барысаўдрэў", на якім нельга граць бязь сьлёз, ёсьць глючныя ПЭВМ "Электроніка", і амаль у кожнага ў гаражы стаіць дабіты "Мінскач".

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: CD, Студэнцкая Думка
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-06
  • Рэдактар: Віданава Ірына
  • Copyright: © 2003 by Студэнцкая Думка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org