![]() |
![]() |
Гэты твор — свайго роду працяг серыі раманаў: «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака». Жалуды, адлітыя з жалеза,— гэта сімвал, талісман, які новагародскія браталюбы слалі ўсім дастаслаўным мужам як свяшчэнны знак, заклік да яднання ў барацьбе супроць нашэсця Залатой Арды і Тэўтонскага Ордэна, супроць ворагаў, якія імкнуліся распалідь міжусобныя войны, заклік агульнымі сіламі ўсталяваць адзіную магутнуто дзяржаву. Падзеі, якія разгортваліся... Болей »
Кампазітвр Ігар Хадоска паводле асобных жалобных галашэнняў, дайшоўшых да нас з рукапісаў ХVІІ – ХVІІІ ст., стварыў першую беларускую Пасьён-Араторыю. У адрозненне ад бахаўскіх Пасьён-Араторый, дзе сюжэт пачынаецца з падзей за два дні напярэдадні яўрэйскай Пасхі, а заканчваецца пахаваннем Езуса Хрыста, твор Хадоскі распавядае толькі пра падзеі на Галгофе. Кампазітарам быў абраны метад рэканструкцыі музычнага помніка ў адпаведнасці з сeч... Болей »
Пінскі ўезд Мінскай губ., займаючы вярхоўі Прыпяці, з мноствам рэчак, азёр і балот, пераразаючых яго ва ўсіх накірунках, з’яўляецца ці не адным з самых глугіх і незнаёмых куткоў нашай Айчыны. Гэта цэнтр Палесся, самая цікавая, самая характэрная яго частка, прырода, якая да гэтых пор дзікая і захоўвае сваю першабытную прыгажосць. Тут жыве загадкавы, хмуры паляшук, пра якога ўсім вядома даўнішняе апавяданне, як быццам бы на пытанне, што ё... Болей »
“Жыццё - гэта тэатр, а тэатр - цікавае жыццё. Героі маіх твораў жывуць і ходзяць побач са мной. Усё, што з імі адбываецца, я пераношу на старонкі сваіх твораў.» - так пра сваю творчасць піша Васіль Ткачоў, вядомы ў Беларусі і па-за яе межамі пісьменнік, драматург, публіцыст і гумарыст. Зборнік п’ес “Жаночы вулей” складаецца з двух твораў – тытуловай камедыі “Жаночы вулей” і трагікамедыі “Слонімскія байкі”. Слонім - горад у Беларусі. Але... Болей »
Нягледзячы на ўварванне ў наш побыт электронных забаў, новых мод у адзенні і адпачынку, захоўваюцца цесныя ўзаемаадносіны пры сяброўстве і суседстве, узнікае ўзаемная прыхільнасць, закаханасць і су'рёзнае каханне. Хоць часам расчароўваюць узніклая халоднасць, абыякавасць, карыслівасць і наспелыя драматычныя канфлікты, лірычныя героі паэмы поўныя гумару і аптымізму, якім і канчаюцца вячоркі з удзелам аўтару. Болей »
Кніга архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча «Жанры» (21-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца своеасаблівым працягам яго папарэдніх даследаванняў, прысвечаных эміграцыйнай літаратуры. У новым выданні сабраныя тэксты (як друкаваныя раней у розных перыёдыках, гэтак і непублікаваныя), якія раскрываюць асаблівасці некаторых літаратурных жанраў. Тут прадстаўлены травелогі, біяграфіі, пераклады, гумарыстычна-сатырычныя творы, літаратурная ... Болей »
Новую кнігу Анатоля Вярцінскага склалі вершы розных гадоў "пра гэта", пра каханне як першааснову ўсяго існага на зямлі. Гэта пранікнёны лірычны роздум пра складаны свет узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай, свет іх суетрэч і ростаняў. Болей »
У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае. Да ўсяго, як выявіліся, яго, феномену, вызначальныя рысы не зьвязаныя (за рэдкім выняткам) са звыклым наборам фірмовых складнікаў у м... Болей »
Буйныя кроплі не па-восеньску цёплага дажджу бухматымі падзёнкамі мільгацяць у сьвятле ліхтароў, гучна і па-верасьнёўску маркотна лапочучы па каляным лісьці. Такою вусьцішнаю парою зь ціхай радасьцю адчуеш, што сэрца становіцца бязважкім, і будзеш прагавіта ўдыхаць волкае, настоенае на паху апалай лістоты паветра. Галава будзе зьлёгку кружыцца, і ты, уцяміўшы, дыхаеш паветрам той блаславёнай ночы, міжвольна запаволіш крок, намагаючыся з... Болей »
Новая кніга вядомых аўтараў прысвечана беларускім жанчынам-выбранніцам лёсу, кожная з якіх пакінула незабыўны след у гістарычных падзеях, асветніцтве, мастацтве. Біяграфічным аповедам уласцівы вострыя павароты сюжэту, смелыя гіпотэзы, спробы знайсці ключ да разумення духоўнага свету кожнай гераіні ў малавядомых фактах і дэталях. Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй Болей »