be
pdf

Інфа-Кур’ер 52 (569)

"З якім настроем, дарагі чытач, рыхтуешся да сустрэчы Новага года?" - чамусьці гэтым пытаннем хочацца пачаць невялікае рэдакцыйнае віншаванне да навагод-ніх святаў у сённяшнім фінальным нумары "Кур'ера"-2011. Ніяк не дапускаем, што ў адказ можа прагучаць нешта песімістычнае і сумнае. Па-першае, не тое свята, а па-другое, упэўнены, песімізм пад Новы год — гэта не пра чытача "Кур'ера". Свайго прыхільніка, хочацца верыць, мы ўжо нядрэнна вывучылі. Ён падаецца нам у першую чаргу аптымістам, цікавым і вясёлым субяседнікам, добразычлівым дарадцам. Ім кіруюць толькі стваральныя імпульсы. Ён нават у віхуры складанасцей сённяшняга жыцця і перадсвяточнай мітусні заўважыць найперш штосьці светлае і добрае.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер
Выдаўцы і выдавецтвы: ПУП Інфа-Кур'ер
  • Месца выхаду: Слуцк
  • Дата выхаду: 2011-12-29
  • Рэдактар: Станкевіч Сяргей
  • Выдавец: ПУП Інфа-Кур'ер
  • Copyright: © 2011 by Інфа-Кур'ер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org