be
pdf

Класікі беларускай літаратуры

Літаратурны каляндар на 2009 год

Шаноўныя прыхільнікі прыгожага пісьменства, нечаканым падарункам альбо праз доўгія пераборы да Вас у рукі трапіў наш каляндар. Нарадзіўся гэты першы дзвюхмоўны літаратурны каляндар на падставе праекту "Літаратурная кавярня" Ьнстытута нямецкіх даследаванняў у Мінску. Праект мае на мэце ўзаемную прэзентацыю літаратурных ландшафтаў, беларуска-моўнага і нямецкамоўнага, сучаснага і гістарычнага. Ужо на працягу амаль двух гадоў Кавярня рэгулярна запрашае ў прастору, дзе сустракаюцца людзі і мовы. Як бы нам ні хацелася сцвердзіць роўнасць і раўназначнасць абедзьвюх літаратур у свядомасці і чытачоў, і аўтараў, нешта ўсё ж замінае. А менавіта: узровень вядомасці, цалкам незбалансаваны, у першую чаргу, у дачыненні да гісторыі літаратуры: ледзь не кожны беларус назаве хоць аднаго класіка нямецкай літаратуры, а калі запытацца ў немцаў пра класікаў беларускіх... Гэты каляндар - маленькі крок на шляху да пераадолення такой "незбалансаванасці". Праз 2009 год Вас будуць суправаджаць імёны і абліччы асобаў, якія складалі духоўную гісторыю Беларусі, на якіх адбівалася дзяржаўная гісторыя нашай краіны: амаль у кожнай біяграфіі - знак часу. Сярод тэкстаў на старонках каляндара і знакавыя, і тыя, што не набылі шырокай вядомасці. Мы свядома прытрымліваліся такой шматграннасці, таму кожны "месяц" будзе адрозным ад папярэдняга: праграмнае "А хто там ідзе?" Купалы, шчымлівая і стрыманая "Споведзь" Геніюш, якую зменяць віткаўскія жартаўліва-казачныя радкі, што потым саступяць месца гарэзлівым замалёўкам Барадуліна... Як куратарк

Каталёг: Kamunikat.org
  • Дата выхаду: 2009
  • Рэдактар: Герасімовіч Ірына, Гурыновіч Вера, Паўлавіцкі Сяргей
  • Выдавецтва/ друкарня: Галіяфы
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: На вокладцы змешчана выява аўтографа верша Я. Купалы "А хто там ідзе?"
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org