- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аднойчы вясною, у надзвычай душны адвячорак, на Патрыярхавых сажалках у Маскве з'явiлiся двое. Першы, у шэранькiм летнiм гарнiтуры, быў маленькi ростам, сыты, лысы, свой прыстойны на выгляд капялюш булачку нёс у руцэ, а на чыста выгаленым твары меў велiзарныя акуляры ў рагавой аправе. Другi плячысты, рыжаваты, вiхрасты малады чалавек у клятчастай шапачцы, ссунутай на патылiцу, быў у каўбойцы, пакамечаных белых штанах i ў чорных тапачках. ершы быў сам Мiхаiл Аляксандравiч Берлiёз, старшыня праўлення адной з буйнейшых маскоўскiх лiтаратурных асацыяцый, якая скарочана называлася МАССАЛIТ, i рэдактар тоўстага мастацкага часопiса, а малады яго спадарожнiк паэт Iван Мiкалаевiч Паныроў, якi падпiсваўся псеўданiмам Бяздомны. (фрагмент)