- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Cтаражытны Полацк з'яўляецца калыскай беларускай дзяржаўнасці, духоўнасці і культуры. Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, ён пастаянна аказваўся ў гушчы культурных падзей. Таму наяўнасць у яго культурным арсенале Мастацкага музея ці галерэі – гэта з'ява традыцыйная. Першая вядомая нам галерэя была адкрыта ў Полацкім езуіцкім калегіуме яшчэ ў 1788 г. Для размяшчэння галерэі, бібліятэкі і музея быў спецыяльна спраектаваны і пабудаваны Габрыэлем Груберам трохпавярховы будынак. У галерэі былі прад стаўлены палотны П.П. Рубенса, Сальватора Розы, Шымана Чаховіча, копіі з работ Тыцыяна, Рафаэля, больш за 2000 гравюр і вялікая колькасць партрэтаў вядомых людзей, звязаных з гісторыяй ордэна і калегіума.