be
pdf

Літаратурная Беларусь 24

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Літаратурны фонд яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў назад быў адной з найбольш багатых устаноў Савецкага Саюза: выдавецтвы адлічалі яму пэўны працэнт з продажу кожнай кнігі, быў немалы прыбытак і з аўтарскіх ганарараў. З распадам СССР маёмасць Літфонда была тэрытарыяльна падзелена. Да Беларускага літфонда перайшоў Дом творчасці “Іслач” пад Мінскам. Ён быў пабудаваны ў 1977 г. на маляўнічых краявідах і займаў тэрыторыю ў 27 гектараў. У красавіку 1992 г. на агульным пісьменніцкім сходзе Літфонд быў адасоблены ад Саюза пісьменнікаў і стаў самастойным грамадскім аб’яднаннем (паспяхова прайшоў перарэгістрацыю Мінюстам 28 ліпеня 2006 г). “Іслач” (ператвораная ва ўстанову “Санаторый-прафілакторый пісьменнікаў”) функцыянавала да 2002 г. Каб пазбегнуць стратнасці, былі неабходныя вялікія фінансавыя ўкладанні на рамонт, пераабсталяванне кацельні і цеплалініі. “Іслач” перастала прымаць пісьменнікаў і гасцей і была “закансервавана”. Набеглі і даўгі за электраэнергію, зарплату, паліва (яны склалі каля 100 мільёнаў рублёў). Крэдыторы звярнуліся ў суд… Гаспадарчы суд Мінска арыштаваў Літфондаўскую маёмасць і праз аўкцыён прадаў будынкі “Іслачы” фармацэўтычнаму прадпрыемству “Латінфарм”. Астатак сумы быў пералічаны на рахунак ГА “Беллітфонд”.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-06
  • Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
  • Copyright: © by 2007-2008 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Кіраўнік праекта «ЛІТАРАТУРНАЯ БЕЛАРУСЬ» Алесь ПАШКЕВІЧ. Тэлефон для даведак: (8-017) 294-03-48. Мінск, вул. Фрунзе, 5, п. 307. Адрас электроннай пошты: sbp@tut.by http://litbel.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org