be
pdf

Лісьце саду Морыі

Папытаюцца: як перайсьці жыцьцё? Адказвайце: як па струне прорву – Прыгожа, ашчадна ды імкліва. /// Камень каштоўны, адзіны, дабром у жыцьці захавайце. Аум Тат Сат, Аум. Я – вы, вы – Я – часьцінкі Боскага Я. Воя Мая! Шуміць жыцьцё – асьцярожней! Небясьпека! – Душа шолах чуе. Цяжка сьвету – сьпяшайцеся ўратавацца. Я асану заклікаю аб вас – Уратаваньне вам! Жыцьцё жывіць душу. Сьцьверджаньне чыстага Я. Працуй дзеля жыцьця і ўсьведамленьня чысьціні. Пакіньце ўсе забабоны – думайце вольна. Не адчайвайцеся і спадзявайцеся. Не сыходзьце ад жыцьця – вядзеце сябе вышнім шляхам. І Мы, і вы – мы ўсе тут у вадзінстве, у духу. Храм усім. Усім Адзіны. Дом Божы заселены сусьветамі, і ўсюды лунае Сьвяты Дух.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: НАВУКА ЖЫВОЙ ЭТЫКІ
  • Перакладчык: Ганна Матусэвіч
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады, Рэлігія
  • Copyright: © 2013 by Ганна Матусэвіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org