be
pdf

Ніва 2011/46 (2896)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Гісторыя чалавецтва ведае безліч прыкладаў, калі судзілі невінаватых людзей, калі прысуд быў вызначаны загадзя, дзе юрыдычныя працэдуры служылі толькі афармленнем для ідэалагічнай ці палітычнай расправы дзяржавы над іншадумцамі, над мыслярамі, над тымі людзьмі, якія імкнуліся зрабіць грамадства хоць крыху больш справядлівым, прагнулі свабоды для сябе і іншых. Пра ўсё гэта падумалася яшчэ раз, калі ў адзін дзень у Мінску давялося мне патрапіць на суд над нашым праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Ізноў судзяць беларуса, літаратара, інтэлігента. Такіх палітычных судоў было нямала ў нашай драматычнай гісторыі за апошнія дзвесце-трыста гадоў, але, калі раней іх ажыццяўлялі прышлыя рэжымы, то цяпер такія расправы адбываюцца ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Аднак, падаецца нават сімвалічным, што працэс над Бяляцкім адбываецца ў будынку суда Маскоўскага раёна. Працэс ідзе на чужой расейскай мове, беларускай з асноўных удзельнікаў карыстаецца толькі сам Бяляцкі і пры патрэбе яго адвакат, перакладчыца выглядае недарэчнай фігурай. Працэс, хоць нібыта стаяць мікрафоны, ідзе досыць ціха. Пракурор зусім малады, часам блытаецца, у „палітычных” справах раней заўважаны не быў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-11-13
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org