- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У лютым месяцы ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве адбылося мерапремства прысвечанае дзеячам, якія нарадзіліся ў гэтым месяцы. На апошняй радзе ТБК старшыня прапанаваў што кожны месяц за мерапрыемства будзе адказваць адзін з чальцоў рады. У гэтым месяцы быў адказны Алесь Адамковіч. Праграма атрымалася вельмі багатая.У хуткім часе кафедра беларусістыкі адзначае 20-годдзе дзейнасці ў Літве. Першай выступіла загадчыца кафедры Лілея Плыгаўка. "Мы жывём у вельмі цікавы час і на ўнікальнай тэрыторыі, якая называецца Віленскі край. Побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў: палякі літоўцы, беларусы, караімы і іншыя, адбываецца ўплыў розных культур, моў, рэлігій. Тыповы жыхар гэтага рэгіёна валодае некалькімі мовамі, ўжывае словы з іншых моў, адбываецца цеснае кулыурнае перапляценне.