be
pdf

Ніва 2011/20 (2870)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Колькі б не цягнулася кожная дыктатура, яе непазбежна чакае бясслаўны і нават ганебны канец. Падзеі бягучага года ў Паўночнай Афрыцы і Заходняй Азіі толькі пацвярджаюць гэта. У гэтых рэгіёнах прыйшоў час краху таталітарных рэжымаў, якія панавалі ў сваіх краінах па трыццаць-сорак гадоў. Праходзіць ён вельмі хваравіта, часам з грамадзянскімі войнамі, як у Лівіі, часам з доўгім зацятым супрацьстаяннем. Да чаго прывядзе гэтая трансфармацыя, сказаць цяжка — усё ж краіны арабскага свету маюць сваю спецыфіку і непрадказальнасць. Увогуле гаспадарчая, нацыянальная, канфесійная спадчына таталітарных рэжымаў вельмі незайздросная, выйсці з глыбіннага грамадскага крызісу пасля іх надзвычай цяжка і балесна. Дадатковай пагрозай у новым дваццаць першым стагоддзі стаў ісламафашызм. Перамагчы яго намнога цяжэй, чым знішчыць фізічна такіх яго адыёзных прадстаўнікоў як Усама бін Ладэн. Да слова, забойства тэрарыста нумар адзін, канешне, не выклікае спачування, але і не цешыць ілюзіямі, што міжнародны тэрарызм пацярпеў такую страту, што імкліва пачне змяншацца і знікне. Хутчэй наадварот, прыхільнікі маніякальнага забойцы мірных грамадзян пачнуць помсціць за свайго ідэолага. Намнога было б лепш, калі б таго ж бін Ладэна ўдалося арыштаваць і публічна засудзіць на пажыццёвае зняволенне.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-05-25
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org