be
pdf

Покліч Волі 10 (59) 2009

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

Ці патрэбна ліхаманка? Віцебск на вачах прыгажэе: раўняюць зямлю, сеяць траву і высяваюць кветкі, зразаюць і абразаюць дрэвы, кладуць ас­фальт на дарогах і тратуарах, ста­вяць бетонныя агароджы... Работа кіпіць ледзьве не круглыя суткі. Новы кіраўнік вобласці змушае працаваць і заваёўвае аўтарытэт у гарадской грамады.. Што да мяне, дык я лічу, што усе гэтыя намаганні можна ацэньваць, як станоўчыя. Многім аднак не пада­баецца нязвыклая напорыстасць і карчагінскі стыль працы. Наме­ры абласнога галавы відавочна пераўзыходзяць рэальнае ўвасабленне. Праведзеная ў горадзе праца добра стасуецца з дэклараваным “Годам роднай зямлі”. Падобныя працы, відаць, вядуцца ці не ва ўсіх абласных гарадах. Цяжка, канечне, параўноўваць, але мне падаецца, улічваючы нядаўнае прызначэнне і блізкасць “ Славян­скага базару” ў Віцебску асабліва інтэнсіўна. Непакоіць толькі тое, што па­дыходы да гаспадарчых спраў не змяняюцца з савецкіх часоў: сіндром аўралу апанаваў масы. Няўжо нельга рабіць усё больш грунтоўна, спакайней і галоўнае якасней, не на некалькі гадоў, а хаця б на якое стагоддзе. А то гля­неш на гэтую працу і недахопы вытыркаюцца і сям і там. Рамонт, прымеркаваны да надуманай акцыі ці нейкага там фестывалю, да прыезду чарговай дэлегацыі выглядае нейкім анахранізмам, але ўлада на гэта ўвагі не звяртае. А трэба было б будаваць гэтак грунтоўна, як нашыя продкі 600 ці нават болей гадоў назад. Вось прыехала ў Беларусь з замежжа самая старэйшая на сённяшні момант з роду Радзівілаў княгіня Эльжбэта, наведала свае былыя ўладанні ў Н

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2009-05
  • Рэдактар: Салодкі Сяржук
  • Copyright: © 2008-2010 by Покліч Волі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org