be
pdf

Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця

Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі 3-4 мая 2002;

У прапануемым зборніку змешчаны матэрыялы рэспубліканскай канферэнцыі «Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця», якая адбылася ў Гродне 3-4 мая 2002 года. Ініцыятар канферэнцыі – кафедра гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Ініцыятыва падтрымана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Аргкамітэт канферэнцыі ўзначаліў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар Брыгадзін Пётр Іванавіч, а сустаршынямі з’яўляліся дырэктар Інстытута гісторыі НАН РБ, доктар гістарычных навук, прафесар Сташкевіч Мікалай Сцяфанавіч, загадчык аддзела гэтага ж Інстытута, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік НАН РБ Касцюк Міхаіл Паўлавіч, першы прарэктар БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Яноўскі Алег Антонавіч і прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Я.Купалы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Сянько Васіль Васільевіч. У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы практычна з усіх навуковых і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, шэраг даследчыкаў-гісторыкаў з Расійскай Федэрацыі, Польшчы, а таксама аспіранты, настаўнікі, студэнты. Усе ўдзельнікі канферэнцыі, матэрыялы якіх былі ўключаны ў праграму, мелі магчымасць выступіць як на пленарным пасяджэнні, пасяджэннях секцый, так і прыняць удзел у рабоце «круглага стала» «Гістарычная навука і гістарычная адукацыя.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: ГрДУ імя Я.Купалы
  • Месца выхаду: Горадня
  • Дата выхаду: 2003
  • Рэдактар: Крэнь І.П., Навіцкі У.І., Змітровіч І.А.
  • Выдавец: ГрДУ імя Я.Купалы
  • ISBN: 985-417-496-4
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://www.lib.grsu.by --
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org