be
pdf

Беларуская мова

Валочка Ганна, Васюковіч Людміла, Міхнёнак Святлана, Саўко Уладзімір
Вучэбны дапаможнік для 11 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання

Белару́ская мо́ва — нацыянальная мова беларусаў, уваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, славянскую групу, ўсходнеславянскую падгрупу. Пашырана ў асноўным у Беларусі. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у Польшчы, Украіне і Расіі[3]. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі (Гл. таксама: Іншыя назвы беларускай мовы і Узаемныя ўплывы усходнеславянскіх моў). Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з'яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Нацыянальны Інстытут Адукацыі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010
  • Выдавец: Нацыянальны Інстытут Адукацыі
  • Катэгорыя: Беларуская мова, Мэтадычная літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org