![]() |
![]() |
У Менску і Бабруйску прайшлі прэзэнтацыі кнігі Міхася Кукабакі, што выйшла да 80-годзьдзя аўтара. У савецкіх турмах і псыхушках ён правёў шаснаццаць з паловай гадоў і вызваліўся толькі ў 1988-м. Як былы бабруйскі дзятдомавец пратэставаў супраць увядзеньня савецкіх войск у Чэхаславакію, і ў чым прышчэпка ад страху паводле Кукабакі? Легендарны дысыдэнт – госьцем перадачы. - Вядома ж, я задаволены, і перш за ўсё тым, што пабачыў на сустрэч... Болей »
На замову лёнданскіх выдаўцоў ён ілюструе Шэксьпіра, на Тайвані выходзяць аздобленыя ім кітайскія народныя казкі, у Нямеччыне – казкі братоў Грым... А вось на радзіме неаднаразовы пераможца прэстыжных міжнародных біенале незапатрабаваны. Што сталася з айчыннай кніжнай ілюстрацыяй, і чаму нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі” ператварыўся ў каляміністэрскі міжсабойчык? Госьцем перадачы – мастак Павал Татарнікаў. — Як кніжны графік я папр... Болей »
Дваццаць пяць гадоў таму быў створаны гурт “Ліцьвіны”, які прынёс на беларускую сцэну нязвыклае гучаньне аўтэнтычнага фальклёру. Не пазначаны ні ў якіх дзяржрэестрах, ён неаднаразова прадстаўляў Беларусь на прэстыжных міжнародных фэстывалях. На адным зь іх “Ліцьвіны” адмовіліся прэзэнтавацца разам з расейскай дэлегацыяй пад псэўдафальклёрную “Калінку-малінку”… Чым гэта закончылася – у гутарцы зь першай салісткай “Ліцьвіноў” Натальляй Ма... Болей »
Паэт выдаткаваў сваю Дзяржаўную прэмію СССР на пасадку лесу ў Петрыкаўскім раёне на беразе Прыпяці і перадаў 26 мільёнаў савецкіх рублёў (сёньня гэта прыкладна 26 мільёнаў даляраў) на пабудову дамоў для чарнобыльскіх перасяленцаў. Ці захоча беларуская дзяржава на знак удзячнасьці прадаставіць кватэру ў Менску знакамітаму земляку, які пасля паўстагодзьдзя жыцьця ў Маскве вырашыў вярнуцца на радзіму? Госьцем перадачы – Ігар Шклярэўскі. — ... Болей »
У 60-я яго імя фігуравала ў данясеньнях старшыні КДБ СССР, адрасаваных ЦК КПСС. У 70-я ён выдаў кнігу “Ветрана”, якая стала прадвесьнікам галоснасьці. У 80-я рэдагаваў тыднёвік “ЛіМ”, які за лічаныя гадзіны зьнікаў з шапікаў “Саюздруку”. У 90-я з трыбуны Вярхоўнага Савету абвесьціў дату дзяржаўнага сьвята – Дня Незалежнасьці. Госьцем перадачы – паэт Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада спаўняецца 85. — Як гэта ні дзіўна, было ня цесна,... Болей »
У Менску прайшлі прэм’ерныя паказы дакумэнтальнага фільма “Суд над камунізмам”. Чаму масквічы любяць фатаграфавацца з маскарадным Сталіным, а ў Беларусі да гэтай пары стаяць помнікі забойцам? Гасьцямі перадачы – стваральнікі стужкі Кася Камоцкая і Віктар Корзун. - Нам хацелася паказаць шляхі пошуку загінулых і рэпрэсаваных продкаў. Гэта вельмі актуальна, бо тычыцца ледзь ня кожнай сям’і ў Беларусі. Па-другое, сваім фільмам мы хацелі зьв... Болей »
Аздобленыя ім кнігі неаднойчы адзначаліся на разнастайных кніжных біенале. Напрыклад, “Палата кнігапісная” Міколы Нікалаева атрымала Гран-пры на айчынным конкурсе “Мастацтва кнігі”. Чаму ж сёньня ў Беларусі ілюстраваньнем кніг займаюцца аматары, а кнігарні літаральна заваленыя сумнеўнай з гледзішча мастацкага густу прадукцыяй? Мастак Уладзімер Вішнеўскі – госьцем перадачы. — Практычна нічога ня трэба, толькі ўяўленьне. А яно проста так ... Болей »
Прэзэнтацыя кнігі Паліны Качатковай “Гняздо-2” невыпадкова прайшла ў вёсцы Стаўры пад Воршай. На думку аўтаркі, нацыянальная культура павінна больш актыўна праяўляць сябе менавіта на памежжы. Ці зможа беларуская кніга спыніць “русский мир”, які на Віцебшчыне пачуваецца даволі камфортна? Празаік Паліна Качаткова – госьцяй перадачы. — Вы так гаворыце, быццам Менск — цэнтар сусьвету. Між іншым, у Стаўры прыехалі людзі ня толькі са сталіцы,... Болей »
Пакуль у сацсетках ідзе слоўная вайна зь лектарам БДУ, які залічыў Рыгора Барадуліна да нацыстаў (за яго прыналежнасьць да БНФ), маладыя прыхільнікі народнага паэта рыхтуюць да выданьня вушацкі фальклёр у барадулінскіх запісах. Што будзе ўяўляць зь сябе альбом пад назвай “Падарунак для Барадуліна”? Госьцем перадачы – каардынатар праекту музыка Сяржук Доўгушаў. — Пераважна толькі сярод сваіх рухаецца. А хацелася б, каб у гэтым праекце па... Болей »
Выйшла ў сьвет “Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V–ХV ст.”, дзе падзеі, што адбываліся на вялізнай тэрыторыі ад Партугаліі да Паволжа, упершыню разглядаюцца зь беларускіх пазыцый. Са старонак кнігі можна даведацца пра ўдзел нашых продкаў у гусіцкіх войнах у Чэхіі, пра тое, як нашы князі кіравалі Крымам, а нашы майстры будавалі Маскву… Госьцем перадачы – аўтар кнігі гісторык Алег Трусаў. — Па-першае, мовай. Тая «Гісторыя...» была перакладзе... Болей »