- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя сябры, 2016 год быў годам адразу некалькіх важных юбілеяў – як сьветлых, так і змрочных. Перадусім, прамінулы год – гэта год 25-годзьдзя аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. Дзякуючы шматгадовым намаганьням беларускага народу і дзякуючы ролі Беларускага Народнага Фронту ў вырашальныя часы 1990 і 1991 гг., нашая Бацькаўшчына вось ужо чвэрць стагодзьдзя як зьяўляецца паўнапраўным членам міжнароднай супольнасьці, агульнапрызнанай і паўнавартаснай дзяржаваю.