be

Каталёг Камунікат.org

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях
pdf

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях


Баршчэўскі Ян (Хаўстовіч Мікола - укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі)

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя... Болей »

Шматгалосы эпісталярыум
pdf

Шматгалосы эпісталярыум

гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні
Юрэвіч Лявон

Кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталярыум» (20-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсавання спецыфікі эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлікія... Болей »

Шматкроп’і-ІІ
epub

Шматкроп’і-ІІ


Ваганаў Сяргей

Ганна Цімафееўна, школьная настаўніца гісторыі, калі пачы­нала распавядаць, як мудра бальшавікі вырашылі сялянскае пытанне, любіла падмацоўваць свой аповед жывым, так бы мовіць, прыкладам. Прыклад гэты браўся з неба, адкуль зямля была асабліва добра бачная. «Калі ляціш над Польшчай, – казала яна, – адразу... Болей »

Шматмоўная літаратура Беларусі
pdf

Шматмоўная літаратура Беларусі


Штэйнер Іван

Доўгі час развіццё айчыннай навукі аб літаратуры стрымлівала штучнае, часцей за ўсё ідэалагізаванае ўспрыняцце беларускай літаратуры як спалучэнне тэкстаў на старабеларускай, стараславянскай і ўласна беларускай мове, што не толькі выразна абядняла ўяўленне пра нацыянальнае пісьменства старажытнага і... Болей »

Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу
pdf

Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу


Кавалёў Сяргей

Манаграфія з’яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Кніга будзе карысная... Болей »

Шнуркі

Шнуркі


Хадановіч Андрэй

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. —... Болей »

Шорах моўкнасьці
pdf

Шорах моўкнасьці

Вершы
Юхнавец Янка

Грываў бель рашчэсавалі хмары, на небасхіл памалу ймкнулі. Каціўся месяц ім насустрач і целы іх ірваў, як куляй. Лятою птушкі рэха з долаў лунала дзесь за перавалы, і зоркі сходзілі з вышыняў напіцца смагла ў плёсах з хвалі. Так зырка вокны горнай хаткі калолі цемру сьвятлінёю і зіхацелі пад... Болей »

Шоу павінна працягвацца
epub

Шоу павінна працягвацца

Апавяданне
Несцярэнка Юры

Фрэдэрык Булсара памалу пераставаў быць парсам і ўсё больш ператвараўся ў суперзорку, адпаведна ўзяўшы сабе псеўданім касмічнага маштабу — у гонар планеты Меркурый. Ужо былі выпушчаныя тры першыя альбомы, і хутка павінна была з’явіцца «Ноч у оперы».На той жа самай выспе і па тых жа самых начах не губляў... Болей »

Шоўк
pdf epub

Шоўк

аповесці, раман
Адам Мікола

Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса — такая сёння проза Міколы Адама. Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае... Болей »

Шоўк. Гісторыя жарсці
epub

Шоўк. Гісторыя жарсці

Аповесць
Адам Мікола

Вечар поўз, як чарапаха, але ўсё ж поўз. Яму не было куды спяшацца. Ён выдатна ведаў, калі і дзе трэба з’явіцца. Асабліва дзе. Ён любіў месцы, дзе яго чакалі, таму ніколі не спяшаўся да іх, бо нібыта смакаваў сваё хуткае з’яўленне, гуляючы ў Бога. Яму падабалася вяршыць лёсы, застаючыся абыякавым, праўда... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org