be

Каталёг Камунікат.org

Шчасце ходзіць толькі ў пары з горам
pdf

Шчасце ходзіць толькі ў пары з горам

Афарыстычныя радкі з паэтычных твораў Ніла Гілевіча
Асмакаваў і выбраў Яўген Стасевіч

У беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя, на нашу думку, асаблівым багаццем афарыстычных радкоў вызначаецца творчасць народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, які ўсё сваё свядомае жыццё прысвяціў служэнню роднай літаратуры. Гаворачы пра творчасць Ніла Гілевіча, патрэбна адзначыць, што паэт... Болей »

Шчасьлівы муж
pdf

Шчасьлівы муж

Камедыя ў 4-х актах
Аляхновіч Францішак

Рэч дзеецца ў квартэры Залепкаў. На сцэне ложак, перад ім параванчык, далей камода, канапа, стол, крэслы і п. Праз адчыненыя пасярэдзіне дзьверы відаць стол пакрыты настольнікам і застаўлены бутылькамі, талеркамі і г. п. Другія дзьверы ўправа ў кухню.... Болей »

Шчасьце быць
pdf

Шчасьце быць


Пятровіч Барыс

Аб’емны том твораў Барыса Пятровiча "Шчасьце быць…", прадстаўляе чытачу магчымасьць філязофскіх заўвагаў аўтара, якія праз мудрую назіральнасьць даюць магчымасьць зразумець многае ў гэтым сьвеце. Гэтую кнігу можна перачытваць перагортваць смакаваць не адзіна раз. Кніга ўвесь час узбагачае чытача новым... Болей »

Шчодрая вавёрка
pdf

Шчодрая вавёрка

казкі
Галубовіч Янка

Ці ведаеце вы, чаму ваўкі пчол баяцца, а з мядзведзямі сяброўства не водзяць? Навошта вераб’і паасобку селяцца, а буслы, наадварот, лічацца самымі гасціннымі птушкамі? Дзе зязюля шукае сваіх дзетак? І нарэшце: чулі калі-небудзь пра палятуху? Трэба хуценька папаўняць «чамадан» ведаў! Казачную энцыклапедыю... Болей »

Шчонаўскія абразкі
pdf

Шчонаўскія абразкі

кніга прозы
Кеда Альжбета

Кніга Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі, – гэта не проста аповед пра гісторыю яе роднае вёскі Шчонава, што на Карэліччыне. Гэта сапраўды непрыдуманая проза пра даўняе і не вельмі далёкае мінулае жыццё людзей, вартае памяці. Аўтарка сабрала яго аскепкі, каб... Болей »

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
mp3

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Алеся Гібок-Гібкоўскага
Жук Натальля, Гібок-Гібкоўскі Алесь

Алесь Гібок-Гібкоўскі (Аляксандр Сямёнавіч Гібкоўскі) Паэт, эсэіст, перакладчык, бард. Нарадзіўся 1 лютага 1952 года ў вёсцы Рупейкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька -- Гібок-Гібкоўскі Сямён Фёдаравіч, беларус, маці -- Анастасія Маркаўна, украінка. Вучыўся ў Рупейскай, Ясенавіцкай і Ізабелінскай... Болей »

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
mp3

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Аксаны Спрынчан
Спрынчан Аксана

Пісьменніца. Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт.С.”(art-s.by). Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Берасцейскай вобласці. Скончыла СШ № 28 г. Мінска, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі... Болей »

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
mp3

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Эдуарда Акуліна
Жук Натальля, Акулін Эдуард

Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў. Нарадзіўся Эдуард Акулін у 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Захапленне... Болей »

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
mp3

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Алеся Камоцкага
Жук Натальля, Камоцкі Алесь

Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску.... Болей »

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
mp3

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Тацьцяны Беланогай
Жук Натальля, Беланогая Тацьцяна

Таццяна Беланогая, бард. Нарадзілася ў 24.06.1984 годзе ў Мінску. Потым бацькі пераехалі ў горад Маладзечна, які і з’яўляецца малой радзімай для Таццяны. У 2002 годзе паступіла ў Мінск на прыродазнаўчы факультэт БДПУ імя М. Танка, які скончыла ў 2007 годзе. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org