be

Каталёг Камунікат.org

Што такое дэмакратыя?
pdf

Што такое дэмакратыя?


Мы жывем у такі час, калі па ўсім зямным шары рэхам аддаецца покліч свабоды і дэмакратыі. Усходняя Еўропа адхіліла таталітарныя формы кіравання, якія праіснавалі амаль палову стагоддзя, а рэспублікі былога Савецкага Саюза вядуць барацьбу за тое, каб замяніць камуністычны рэжым з амаль 75-гадовай гісторыяй... Болей »

Што такое Палессе і хто такія палешукі?

Што такое Палессе і хто такія палешукі?


У падкасце разам з дырэктарам Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Пятром Цалкам мы паспрабавалі разабрацца ў Палессі. Адкуль такая назва, дзе яго межы, хто такія палешукі і якія незвычайныя гісторыі здараюцца ў экспедыцыях.... Болей »

Што трэба ведаць кажнаму беларусу
pdf

Што трэба ведаць кажнаму беларусу


Ластоўскі Вацлаў

Пра сябе і свой народ. Кажны сучасны культурны чалавек перш-наперш павінен ведаць, хто ён такі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя. ён ад малых дзён павінен умець ужо адказаць на самыя простыя асноўныя пытанні, як прыкладам: — Хто мы? — Мы беларусы. — Хто гэта беларусы?... Болей »

Што ў сэрцы
pdf html

Што ў сэрцы

Вершы
Саўчук Уладзімір

Уладзімір Саўчук нарадзіўся ў 1956 годзе ў Кузаве на Падляшшы. Першыя словы па-беларуску напісаў у Пачатковай школе ў мястэчку Чаромха. Па прафесіі - тэхнік-энэргетык. Друкаваўся ў Ніве і калектыўным зборніку Плыву морам майго жыцця. Жыве ў Беластоку. Сябра Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня Белавежа.... Болей »

Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг.
pdf

Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720–1839 гг.


Лісейчыкаў Дзяніс

На падставе шырокага кола крыніц з архівасховішчаў Мінска, Гродна і Вільні пададзена рэканструкцыя штодзённага жыцця ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг. Праца з'яўляецца першым у айчыннай гістарыяграфіі спецыяльным даследаваннем, напісаным у рэчышчы канцэпцыі гісторыі... Болей »

Штольні вясны
fb2 mobi epub pdf

Штольні вясны

Вершы і паэмы
Слінка Віктар

Віктар Слінко — аўтар паэтычнага зборніка «Апошні снег» (1995). «Штольны вясны» — другая кніга паэта. У яе ўвайшлі лірыка-драматычныя вершы i паэмы, напісаныя ў апошнія гады.... Болей »

Штрыхі з успамінаў
pdf

Штрыхі з успамінаў


Супрун Васіль

Прыведзеныя ў гэтым выданні чарнавыя нататкі не прызначаліся да друку. Меркавалася, што яшчэ будзе мажлівасць сур.ёзна папрацаваць і над успамінамі, і над сабранымі за жыццё навуковымі матэрыяламі. Ды, на жаль, не ўсё залежыць толькі ад нас і нашага жадання. І вось рэальнасць: 2-га сакавіка 1995года... Болей »

Штрыхкоды
pdf

Штрыхкоды

Зборнік эсэ
Сіўко Франц

Слоўная эквілібрыстыка ў працэсе пісьма цікавіць аўтара кнігі ў той ступені, у якой спрыяе найбольш дакладнай падачы факта. Голы факт, так бы мовіць, штрыхкод рэчы, падзеі, уражання пры гранічнай сцісласці мастацкага аздаблення – вось яго мэта ў такім жанры, як эсэ. Слова для яго – матэрыял, з якім ён... Болей »

Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага
pdf

Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага


Бардах Юліуш

У кнігу выбраных працаў вядомага польскага навукоўца ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і нацыянальных праблемах Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Гэта такія тэма, як “Крэва і Люблін: З праблемаў польска-літоўскае уніі”, “Лад местаў на магдэбургскім праве ў Вялікім... Болей »

Штурмавік 1/1996
pdf

Штурмавік 1/1996

Бюлетэнь Цэнтральнага Проваду БНСПартыі

«Штурмавік» - палітычна-прапагандовы бюлетэнь Цэнтральнага Проваду Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыі. Рэдакцыя прадказвала, што рыхтуе да выданьня публіцыстычную і літаратурную спадчыну правадыроў беларускага нацыянал-сацыялізму Фабіяна Акінчыца і Уладзіслава Казлоўскага.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org