be
pdf

Выспа

Лукша Міра

Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца несмяротнай. Просты вясковы побыт, апісаны аўтаркай, стварае настальгічны настрой, бо відавочна тое, што губляем, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі. Апавяданні сумныя, настальгічныя, змушаюць да роздумаў, назіранняў, высноваў. Лёсы простых людзей, іх нескладаныя патрэбы, іх глыбокія перажыванні. Кожны па-свойму вядзе лінію жыцця, мае свае ўзлёты і падзенні, але ніхто ніколі не вінаваціць іншых у сваіх праблемах. Кожную паразу ўспрымаюць як неабходнае, наканаванае, непазбежнае. Аўтарка адкрывае лёсы сваіх герояў, не прабуючы іх ацаніць, не крытыкуючы, не стараючыся ўпрыгожыць або палепшыць. Героі, насамрэч, рэальныя постаці рэальга жыцця, падгледжаныя ў рэальных мясцінах пушчанскай зямлі.

Беларускія аўтары: Лукша Міра
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1994
  • Рэдактар: Ахроменка Уладзіслаў
  • Выдавец: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Памеры: 100с., 17см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1994 by Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1611, 1174, MiOKB — 1899, 1900, 1901, 1902, 1903, 3094, 3506
  • Дадатковая даведка: Нумарацыя старонак у файлах PDF можа не адпавядаць нумарыцыі старонак у друкаванай вэрсіі. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Праграмнай Рады Тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org