![]() |
![]() |
«Сон між пачвар» - зборнік апавяданняў Барыса Пятровіча (Сачанкі), чытаючы якія часам задумоўваешся, ці такое магло здарыцца насамрэч, ці гэта толькі фантазія аўтара. Героі апавяданняў – людзі, паводзіны якіх вельмі неардынарныя, часам проста нерацыянальныя, або нават абсурдныя. Многія апавяданні патрабуць неаднаразовага прачытання. Аўтар вельмі старанна аналізуе і паводзіны сваіх герояў, але перадусім стараецца зразумець іх філасофію,... Болей »
На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў. Болей »
Ужо сама назва гэтай кнігі прымушае адкрыць яе і заглыбіцца ў чытанне. “Споведзь” Ларысы Геніюш – шчыры аповед пра жыццё, пра тое хто і калі спрычыніўся да пакут беларускага народа, як было савецкіх вязьніцах і лагерах, колькі прыйшлося перацярпець прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі за тое, што не захацелі адмовіцца ад сваіх перакананняў, што да апошняй хвіліны жыцця заставаліся Беларусамі. Дзяцінства, маладосць, замужжа, жыццё ў эм... Болей »
Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні. Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуц... Болей »
Выданне і даследаванне найкаштоўнейшых помнікаў XVI--XVII ст.ст. — «Граматыкія-буквар» (1574) і астрожская «Азбука» (1578) Івана Фёдарава, «Граматыка славенска» (1596) Лаўрэнція Зізанія, «Граматыка славенская» (1645) Івана Ужэвіча — такую задачу паставіла перад сабой аўтар гэтай кнігі. Зроблена навуковая рэстаўрацыя і каменціраванне помнікаў, пераклад тэстаў на сучасную графіку, дапушчальнае адаптаванне тэкстаў для сучаснага чытача. Адр... Болей »
На падставе археалагічных і гістарычных крыніц аўтар рэканструюе гісторыю Крычава, прасочвае яго генезіс, тэрытарыяльна-планіровачнае развіццё, заняткі і гандлёвыя сувязі яго жыхароў. Даецца нарыс палітычнай гісторыі горада. Упершыню ў беларускай гістарыягрыфіі горад разглядаецца разам з прылягаючай да яго акругай. Кніга ілюстравана. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
У манаграфіі разглядаюцца асноўныя этапы і тэндэнцыі развіцця старажытнабеларускага жывапісу, які 'доўгі час вызначаў твар беларускага выяўленчага мастацтва. Аналізуюцца фрэскавыя цыклы з часоў Кіеўскай Русі (полацкія, віцебскія) і да XVIII ст. (магілёўскія, мсціслаўскія, нясвіжскія, гродзенскія, слаўгарадскія і інш.). Выданне з'яўляецца першай спробай абагульнення вынікаў даследавання манументальнага жывапісу Беларусі. Разлічана на м... Болей »
Вынік самаахвярнай працы чалавека, які прысьвяціў сябе цалкам дасьледваньню сапраўднай, а не “трыадзінай” гісторыі Беларусі. Сягаючы ў далёкія часы, зьбіраючы па абрыўках праўду пра гісторыю Беларусі пачынаючы ад часоў дагістарычных, пра якія засталіся крупіцы ўзгадак у самых старажытных летапісах. Аўтар паказвае гісторыю беларускага народа не паводле ідэалягічных штампаў, але паводле гістарычнай праўды і менавіта таму выданьне ўпершыню... Болей »
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэ... Болей »
Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі – віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем “віленскі” ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых н... Болей »