- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу склалі творы, якія ўваскрашаюць падзеі нашага мінулага, пачынаючы з часоў Полацкага княства. Сярод яе герояў асветніца Еўфрасіння, філосаф Казімір Лышчынскі, сялянскі правадыр Іван Карпач, паўстанцы 1863 года, царазабойца Ігнат Грынявіцкі і іншыя вядомыя постаці беларускай гісторыі.... Болей »
На адной кватэры жыді тры дружбакі: нампаліт камандзіра палка маёр Кудзельскі, старшы ўрач налка капітан медыцынскай службы Бародзіч і капітан Левакоўскі — інструктар палітаддзела злучэння. Дружба ў іх была даўняя, з часоў Айчыннай вайны. Але, як кажуць, нічога вечнага на зямлі няма. Першы ажаніўся Левакоўскі... Болей »
“Пяшчота ліўня” – першы зборнік Эдуарда Акуліна. Раней ягоныя вершы друкаваліся ў рэспубліканскім друку (між іншым, у часопісе “Маладосць”). У зборнік, які выйшаў у серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”, трапілі дэбютантскія вершы і паэма «Шлях да радзімы», прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Раннія... Болей »
Рагнеда, пра якую расказваецца ў аднаіменнай паэме Лявона Шпакоўскага-Случаніна, была дачкой полацкага князя Рагвалода, жонкай вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслааавіча. Як сведчаць летапісы, Уладзімір гвалтоўна забраў Рагнеду ў свой гарэм. Але гордая палачанка не скарылася лёсу... Падзеі, апісаныя... Болей »
«Радовішча» — зборнік новых вершаў Міколы Аўрамчыка. Радовішча карыснага выкапня ў нетрах роднай зямлі, скарб яе прыроды, душэунае багацце у сэрцы чалавека, яго няўтольная прага адкрыц-цяў роздумам пра гэта прасякнуты вершы паэта. Гэта — дэённік сустрэч і развітанняў, у якім адчуваецца дарога, дарога... Болей »
У новай кнізе вядомага гісторыка і літаратуразнаўца прыводзяцца цікавыя факты і дакументы пра К. Каліноўскага, яго эпоху і паплечнікаў — шматлікіх удзельнікаў паўстання 1863 г., а таксама пісьменнікаў — В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Ф. Тапчэўскага, Я. Вуля (Э. Карафа-Корбута), Я. Купалу, В.... Болей »
У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і не сваёй спрадвечнай... Болей »
Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі — гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак... Болей »
Аповесці і апавяданні новай кнігі празаіка прысвечаны сучаснай моладзі. Месца чалавека ў грамадстве, яго імкненні і надзеі, станаўленне характару — тое кола праблем, якія ставіць аўтар у аповесцях «Старая хата», «Доўгі дзень Мацака», «Гісторыя пра Любу Дворкіну» і апавяданнях.... Болей »