- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Непарыўная сувязь з зямлёй Радзімы, грамадзянскае асэнсаванне часу і свайго месца ў ім, адказнасць сучасніка перад мінулым і будучым - вось асноўныя тэмы кнігі лірыкі Уладзіміра Некляева. Слова паэта - вобразнае, эмацыянальна ўзрушанае - паўнакроўна пульсуе і ў вершах, і ў баладах, і ў паэме "Дарога... Болей »
Кнігу Віктара Шніпа склалі вершы, напісаныя на пачатку ХХІ стагоддзя. Паэзія для аўтара—чароўная атрута, якая прымушае душу пакутваць і праз гэтыя пакуты ачышчацца. Каханне і смерць—асноўныя лейтматывы зборніка. У кнігу Людмілы Рублеўскай уключана раней не друкаваная драматычная паэма “Апошнія гастролі... Болей »
Беларускія дзеячы, якія сталі супрацоўнічаць зь немцамі пасьля чэрвеня 1941 году, дзяліліся як найменш на дзьве катэгорыі: адныя (меншыня) шчыра верылі, што немцы паспрыяюць беларусам здабыць незалежнасьць; другія (бальшыня) вельмі хутка пераканаліся ў прапагандысцкім характары нямецкіх дэклярацыяў і... Болей »
Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца... Болей »
У кнізе сабраны творы беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя — Я. Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф, Багушэвіча, Я. Лучыны і інш, а таксама ананімныя вершы, паэмы. Зборнік дасць школьнікам уяўленне аб асноўных ідэйных і мастацкіх асаблівасцях беларускай літаратуры мінулага стагоддзя.... Болей »
Народы Эуропы маюць прыгожа апрацаваныя й выданыя альбомы пячаткау, маюць напісаных сотні артыкулау і колькі манаграфіяу пра пячаткі. Мы чагосьці падобнага ня маем. Прычынаў шмат склалася, чаму нашыя пячаткі ня ёсьць сабраныя й апрацаваныя. Маю надзэю, што мой сьціплы нарыс аб пячатках паслужыць стымулям... Болей »
Янка Лучына (Неслухоўскі Іван Люцыянавіч, 6.VII.1851 — 16.VII.1897), пражыў на свеце 46 гадоў, а так і не дачакаўся ніводнай сваёй кнігі - ні на польскай, ні на рускай, ні тым больш на беларускай мове. I тым не менш месца яго ў гісторыі нашай літаратуры даволі прыкметнае. Ужо яго псеўданім падкрэеліваў... Болей »
Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны... Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім... Болей »
У новую кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі гістарычны раман «Вялікая княгіня», а таксама творы пра сучаснасць — аповесці «Бумеранг» і «Без пакаяння». Пачаўся год 1495-ты. Стаяў калядны мароз. Пара ад дыхання людзей і коней уміг замярзала і асядала іскрыстым інеем на каўнярах... Болей »