be

Каталёг MiOKB

Клавуня, гэта я, твой Вася
pdf epub

Клавуня, гэта я, твой Вася


Петручук Васіль

Ведаюць усе на свеце ды яшчэ і паў Амерыкі, што восенню мінулага года я быў у санаторыі ў горадзе Калабжэг. Кажучы праўду, дык я туды паехаў не з мэтай навуковых даследаў, а лячыць нервы і рэўматызм. Аднак давялося забаўляцца і ў вучонага. Людзей з'ядае прага ведаў і яны шукаюць кагосьці, хто ў данай... Болей »

Кліч роднага звона
pdf epub

Кліч роднага звона

Раман, апавяданні, мініяцюры
Далідовіч Генрых

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар... Болей »

Клясычны грэцка-беларускі слоўнік
pdf

Клясычны грэцка-беларускі слоўнік

нанава апрацаваны
Пятроўскі Ян

З прычыны ўзаемнае залежнасьці думкі і слова, тут ляжыць довад, што мовы не зьяўляюцца фактычна сродкамі рэпрэзэнтацыі праўды, якая ўжо запэўнілася, але значна болей - сродкамі выкрываючымі праўду, няведамую дагэтуль. Іхная розьніца не зьяўляецца розьніцаю гукаў, але розьніцаю сьветапоглядаў. (Вільгельм... Болей »

Кніга жыцій і хаджэнняў
djvu

Кніга жыцій і хаджэнняў

пераклад са старажытнарускай, старабеларускай і польскай
Мельнікаў А. - Уклад., прадм. і каментарыі

Упершыню на беларускай мове друкуюцца выдатныя помнікі старажытнабеларускай літаратуры, якія належаць да жанраў жыцій і хаджэнняў. У кнігу ўвайшлі жыціі святых Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўраамія Смаленскага, «Падарожжа Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю» і іншыя творы, вядомыя раней... Болей »

Кніга падарожжаў

Кніга падарожжаў

Выбранае
Вольскі Віталь

«Кніга падарожжаў» — гэта кніга выбраных твораў беларускага пісьменніка Віталя Вольскага. Складаецца яна з двух вялікіх раздзелаў: «Падарожжа па краіне беларусаў» і «Афрыканскага падарожжа». 3 мастацкай дасканаласцю, замілавана і шчыра расказвае пісьменнік пра родную краіну, яе прыроду, людзей, уваскрашае... Болей »

Князь і лапаць

Князь і лапаць


Адважны Вінцук

Адважны Вінцук - нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 1898—1902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае... Болей »

Кожны марыць стаць Калумбам

Кожны марыць стаць Калумбам


Бяганская Ядвіга

У кнігу выбраных твораў пісьменніцы ўвайшлі ўжо знаёмыя юным чытачам аповесці «Далёка на Поўначы» і «Сустрэча з морам», некаторыя апавяданні са зборніка «Жэнеў галубок», а таксама новыя апавяданні «Пісьмо Леніну», «Данілкаў бунт», «Малекула» і іншыя.... Болей »

Кожны чацвёрты

Кожны чацвёрты

Аповесць
Дамашэвіч Уладзімір

Аповесць напісана на матэрыяле з партызанскай вайны на Беларусі ў час нямецкай акупацыі. Галоўныя героі твора Алесь Ваўчэцкі i Пятро Паланейчык — падрыўнікі, яны заходзяць у вёску і ўчыняюць самасуд над сям’ёй чалавека, якога Ваўчэцкі падазраваў у смерці сваіх родных. Паланейчык не прымае ўдзелу ў расправе... Болей »

Койданава
html epub

Койданава


Глёбус Адам

Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага... Болей »

Компас паказвае на захад

Компас паказвае на захад

Аповесць
Аношкін Іван

Даваеннае жыццё адной з беларускіх вёсак, гады акупацыі і партызанская барацьба — вось змест аповесці. Юных герояў яе — Кастуся, Максімку, Гогу, Лізу — аўтар вядзе ад лёгкіх прыгод мірнага жьіцця праз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці, колькі стае сіл, дапамагаюць дарослым змагацца з ворагам... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org