- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку... Болей »
Аповесць «Далёка на Поўначы» раскрывае суровую прыгажосць Чукоткі, знаёміць з працалюбівымі і мужнымі людзьмі, якія жывуць у гэтым далёкім краі нашай Радзімы. Другая аповесць — «Сустрэча з морам» — расказвае пра жыц-цё дзяцей чарнаморскага ўзбярэжжа. У апавяданнях, якія ўвайшлі у зборнік, апісваюцца... Болей »
Яшчэ ў раньнім дзяцінстве бацькі пазнаёмілі Аркадзя з творамі Пушкіна, Лермантава, Някрасава. З чатырохгадовага ўзросту ён робіць першыя вершаваныя спробы. Так назьбіраў два сшыткі вершаў, якія аб’яднаў назвай «Собрание сочинений Кулешова-Несчастного». Сшыткі з раньнімі вершамі не захаваліся... Болей »
Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана... Болей »
У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (1882—1956) належыць адно з найболей пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай літаратуры, непераўзыйдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, якія ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага прыгожага пісьменства, настаўнік некалькіх... Болей »
Паэма «Новая зямля» — класічны твор нацыянальнай літаратуры, якім глыбока адлюстраваны сацыяльныя супярэчнасці беларускай вёскі канца XIX стагоддзя. Карціны жыцця i быту cялян дапаўняюцца выключнымі па сваёй маляўнічасці апісаннямі беларускай прыроды. У паэме «Сымон-музыка» на вобразе галоўнага героя... Болей »
«Новы свет» — трэцяя аповесць Алены Васілевіч пра дзяцінства вясковай дзяўчынкі Ганькі — з’яўляецца непасрэдным працягам раней выдадзеных кніг «Расці, Ганька» (1966 г.) і «Доля знойдзе цябе» (1968 г.). Пісьменніца паказвае далейшы лёс і станаўленне характару сваёй гераіні на фоне падзей сярэдзіны трыццатых... Болей »
Зборнічак вершаў "Нядзелька" - гэта плён працы аднаго года і вяртанне да некаторых ранейшых вершаў, якія адпавядаюць святочным думкам; пераробкі - зусім не канчатковыя папраўкі, а новыя варыянты ў нядзельнвм настроі тых самых, надрукаваных у папярэдніх зборнічках, вершаў. Спяваюць жа ў розных вёсках... Болей »
У кнізе выдатнага беларускага літаратара — Вячаслава Адамчыка (1933—2001) сабраны апавяданьні апошніх гадоў жыцця. Зборнік "Нязрушаны камень” быў складзены аўтарам літаральна за некалькі месяцаў да смерці. Проза Адамчыка вылучаецца шчырасцю, тонкім лірызмам і своеасаблівай дасканалай моваю. Творчасць... Болей »