be

Крама

Танцы над горадам 30zł

Танцы над горадам

Проза апошніх гадоў
Арлоў Уладзімір

Героі твора, які даў назву кнізе, -- самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Аповесці “Дом з дамавікамі” і “Чорны чалавек на зялёнай канапе” таксама ўразяць чытача незвычайнымі для беларускай літаратуры сюжэтамі і вобразамі, падараваўшы не толькі асалоду... Болей »

(Не)расстраляныя 120zł

(Не)расстраляныя


Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных лю­дзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове.... Болей »

Гаспадыня восеньскага дому 55zł

Гаспадыня восеньскага дому


Сапач Тацяна

Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое XX стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі.... Болей »

Ордэн Белай Мышы 40zł

Ордэн Белай Мышы

Выбраная проза
Арлоў Уладзімір

У кнігу ўвайшла выбраная проза вядомага пісьменніка. Побач з добра знаёмымі чытачам аповесцямі і апавяданнямі друкуюцца творы, напісаныя некалькі дзесяцігоддзяў таму, на самым пачатку літаратурнага шляху аўтара. Некаторыя з іх не перавыдаваліся з сярэдзіны 1980-х гадоў.... Болей »

Канстытуцыя 30zł

Канстытуцыя


Янкута Ганна

Зборнік вершаў Ганны Янкута «Канстытуцыя» – паэтычныя развагі на палях асноўнага дакумента, «летапісу катастроф» беларускай штодзённасці. Гэта спроба акрэсліць пытанні, якія ставіць перад намі сённяшні дзень, даць ім слоўнае выяўленне: чым ёсць закон, што свет робіць з чалавекам, а чалавек – са светам.... Болей »

Крабат

Крабат

Легенда чорнага млына
Пройслер Отфрыд

У аснове знакамітага твора нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера ляжыць прыгожая, хоць і змрочная, лужыцкая легенда. Пазбаўленая наіўнай лёгкасці, гэтая казка расказвае нам пра мары і сяброўства, пра каханне і ўладу, пра штодзённае жыццё з яго радасцямі і няшчасцямі. А таксама аб вечным супрацьстаянні... Болей »

І немагчымае зрабі!

І немагчымае зрабі!

Успаміны пра падзеі 1968 года. Памяці Алеся Разанава

На пачатку кастрычніка 1968 года група студэнтаў на чале з Алесем Разанавым выступіла з патрабаваннем, каб на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўсе прадметы выкладаліся на беларускай мове. За кароткі час, усяго за паўдня, пад петыцыяй падпісаліся некалькі... Болей »

Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая

Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая

Яе час, яе крыж
Тарасаў Сяргей

Вы трымаеце ў руках фантастычную кнігу! У вашых руках — гісторыя пачатку хрысціянскай Беларусі, старажытнага Полацка, Хрыстовай Веры. Імя ёй — Еўфрасіння — Офрасіння — Афрасіння. Аб нябёснай Абаронцы беларусі ведаюць усе. Бо аўтар гэтай кнігі — аўтар і падручніка » Мая Краіна — Беларусь», з якога ўсе... Болей »

Выбранае 40zł

Выбранае


Ільяшэвіч Хведар

"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама... Болей »

Трэці Эдэм 15zł

Трэці Эдэм

вершы
Аксак Валянціна

Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org