be

Лаўрэш Леанід

Лаўрэш Леанід

Нарадзіўся 1 сакавіка 1963 г. у Лідзе.

У 1985 г. скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (зараз энергетычны факультэт Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага ўніверсітэта).

Займаецца краязнаўствам і гісторыяй прыродазнаўчых навук на Беларусі.

Аўтар 10 кніг і больш за 250 артыкулаў.

Стваральнік і адміністратар аднаго з найстарэйшых беларускіх гістарычных сайтаў Павет ( з’явіўся ў сеціве ў 1999 г.)

Жыве ў Лідзе. Жанаты, мае сына

Лаўрэш Леанід. Выданьні

Асоба і час 6
pdf

Асоба і час 6

беларускі біяграфічны альманах
Фядута Аляксандр, Лаўрэш Леанід - уклад.

У шостым выпуску беларускага біяграфічнага альманаха «Асоба і час», як і ў папярэдніх, змешчаны цікавыя для аматараў айчыннай гісторыі і культуры матэрыялы. Сярод іх — дакументы з беларускіх, французскіх і расійскіх архіваў, датычныя ўдзельнікаў Барскай канфедэрацыі і паўстання 1863 года, а таксама пісьменнікаў... Болей »

Румлёўскія старонкі
pdf

Румлёўскія старонкі

Помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю : матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практ. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства «Румлёўскія чытанні» (Гродна, 18 лют. 2011 г.)

Увайшлі артыкулы ўдзельнікаў IV Румлёўскіх чытанняў, якія адбыліся ў Гродзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага. Матэрыялы зборніка звязаны з праблемаю тэарэтычнага асэнсавання і практычнага выкарыстання помнікаў гісторыі і прыроды. Адрасаваны навукоўцам, настаўнікам, краязнаўцам, студэнтам.... Болей »

Маладосць 4 (749) 2016
pdf

Маладосць 4 (749) 2016

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«З гэтага здымка канца 1920-х на нас глядзяць тры браты Плаўнікі. У цэнтры Самуіл — старэйшы і самы вядомы. Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры пад псеўданімам Змітрок Бядуля. Але наўрад ці ўсе аматары яго творчасці ведаюць, што малодшы брат Ізраіль (на здымку справа) таксама пісаў вершы і актыўна... Болей »

Маладосць 2 (735) 2015
pdf

Маладосць 2 (735) 2015

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс «Маладосць» стаў госцем творчай сустрэчы ў мінскай бібліятэцы №19. Рэдакцыйны калектыў часопіса намагаўся ўразіть і зацікавіць аўдыторыю – вучняў будаўнічага ліцэя – паэтычнымі творамі і урыўкамі з кніг серыі «Бібліятэка часопіса «Маладосць». Музычным падарункам для вучняў стала выступленне хрысціянскага... Болей »

Маладосць 11 (732) 2014
pdf

Маладосць 11 (732) 2014

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Аўтар кнігі, складзенай з гістарычных аповесцей «Друеўскі ваўкалак», «Спіраль гісторыі» і «Праклён мітрапаліта Феафіла» (апошняя дала назву выданню) – празаік з Браслаўшчыны Уладзімір Мажылоўскі. Яго дэбют на старонках часопіса «Маладосць» адбыўся два гады таму і быў адзначаны цікавасцю чытачоў. Не дзіўна:... Болей »

ARCHE 07-08 (128-129) 2014
pdf

ARCHE 07-08 (128-129) 2014

Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд

Нумар прысьвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг). У ім разглядаюцца палітычныя праекты, рэгіянальныя цэнтры нацыянальнага руху, прэса, дзейнасьць навуковых устаноў, сацыяльныя канфліты, а таксама штодзённае жыцьцё насельнікаў вёсак і мястэчак.... Болей »

Маладосць 7 (728) 2014
pdf

Маладосць 7 (728) 2014

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Дагэтуль яшчэ можна знайсці невядомыя аўтографы Купалы, Коласа, Багдановіча, а тыя пісьменнікі, якім менш пашчасціла з міфалагізацыяй і бронзавымі пастаментамі, наогул застаюцца ў глыбокім падполлі, амаль не даследуюцца і прышпільваюцца толькі праз коску – як падмацаванне да чыйгосьці чарговага абагульнення... Болей »

Маладосць 1 (722) 2014
pdf

Маладосць 1 (722) 2014

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«Нумар даступны не цалкам – поўную версію чытайце на паперы», – акенца з такім паведамленнем будзе цяпер суправаджаць кожную новую вокладку. Часопіс «Маладосць» адмаўляецца ад ідэі прадастаўляць магчымасць чытаць матэрыялы на сайце ў поўным аб’ёме. У раздзел «Архіў» поўная версія нумара будзе трапляць... Болей »

Маладосць 7 (716) 2013
pdf

Маладосць 7 (716) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Хоць “Маладосць” і сур’ёзнае, прадстаўленчае выданне, знаёмае з творчасцю такіх асобаў, як Якуб Колас і Іван Мележ, Людміла Рублеўская і Андрэй Федарэнка, у цэлым, вясёлай і жартаўлівай сустрэча атрымалася. Святлана Дзянісава падаравала студэнтам расповед пра наш легендарны часопіс і святкаванне яго... Болей »

Маладосць 6 (715) 2013
pdf

Маладосць 6 (715) 2013

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Зноўку паглядаю ў сваё сэрца — часам са страхам, часам з агідай, але звычайна — з маладушнасцю дый безнадзейнасцю. «Усе мы, хрышчаныя ў Ісуса Хрыста, у смерць Ягоную хрысціліся», — кажа апостал Павел. Што значыць хрысціцца ў смерць Хрыстову? Гэта значыць ісці за Ім «туды, куды б Ён ні пайшоў». А куды... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org