be

Логвінаў

Логвінаў. Выданьні

Сто лі100ў на tut.by
pdf

Сто лі100ў на tut.by


Хадановіч Андрэй

Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: "У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў... Болей »

Суткі без цябе
pdf epub mobi fb2

Суткі без цябе

Проза
Арашонак Арцём

Арашонак аддае асаблівую ўвагу літаратуры, якая падрывае ўзаконеныя формы дыскурсу сваім маркіраваным ад іх адрозненнем. Лагічны шэраг — Нерваль, Арто, Бероўз, Бербедэр і Арцём Арашонак. Іншымі словамі, перад намі ўсё тая ж спроба тлумачэння свету і чалавека ў ім праз ірацыянальнае чалавечай псіхікі.... Болей »

Сэнр’ю
pdf epub mobi fb2

Сэнр’ю

Сэнр’ю, танка, кароткая проза
Арашонак Арцём

Арцём Арашонак — празаік, паэт, перакладчык. Лаўрэат літаратурнага конкурса імя Наталлі Арсенневай беларускага ПЭН-цэнтра (2003). Аўтар перакладу кнігі Германа Гесэ “Сідхартха” (2007). Нарадзіўся 27 ліпеня 1981 г. у Віцебску. Жыве ў Віцебску. Арцём Арашонак у сваёй кнізе “Сэнр’ю” перакідвае ніцяныя масткі... Болей »

Фараон у заапарку
pdf

Фараон у заапарку

тэксты
Вішнёў Зміцер

Вядомы і неардынарны беларускі паэт Зьміцер Вішнёў прадстаўляе зборнік сваіх вершаў. Свае творы аўтар аднак не называе традыцыйнымі вершамі, бо паэзія Вішнёва – гэта сучасная пастмадэрнісцкая літаратура эўрапейскага ўзроўню. Тэксты – вось тое трапнае і непаўторнае азначэньне творачасьці Зьмітра Вішнёва. Сам... Болей »

Вар’ят і манашка

Вар’ят і манашка

Польская драматургія XX ст.

У зборнік увайшлі п’есы драматургаў, без якіх немагчыма сёння ўявіць не толькі польскі, але і сусветны тэатр XX ст.: С. I. Віткевіча, В. Гамбровіча, Т. Ружэвіча, С. Мрожака.... Болей »

Вышэй за паўночны вецер

Вышэй за паўночны вецер


Барадзіна Марыя

Культавая аўтарка часопісаў Nihil і Паміж, Марыя Барадзіна ўварвалася ў беларускую паэзію з адметнай гішпанскай інтанацыяй (Гарсія Лорка), кельцкай прасодыяй (Шымас Хіні) і адмыслова беларускім дыханьнем. У сваёй паэзіі яна пагружаецца ў пракаветныя глыбіні — "вышэй за паўночны вецер".... Болей »

Горад СОНца

Горад СОНца

візуальная паэма пра Мінск
Клінаў Артур

Чалавек з Эўропы, які ўпершыню патрапляе ў Менск, звычайна бывае захоплены нейкім дзіўным, але насамрэч зацягвальным зачараваньнем гораду. Вандроўніка нечакана ўражвае дастаткова рэдкі для Эўропы фэномэн эстэтыкі імпэрскага гораду: разьлеглыя вуліцы й прашпэкты, мноства палацаў зь нейкім троху дзіўным... Болей »

Зваўчэньне

Зваўчэньне

раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі
Баяя Антанін

Другая кніга з сэрыі “Чэская калекцыя” знаёміць чытача з творчасьцю знакамітага на радзіме, але пакуль зусім невядомага ў Беларусі чэскага пісьменьніка Антаніна Баяі. Раманэта “Зваўчэньне” было ўганаравана прэстыжнай літаратурнай прэміяй Magnesia Litera як найлепшая празаічная кніга Чэхіі 2003 году.... Болей »

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць
pdf epub

Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

паэмы
Разанаў Алесь

Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак і з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, і трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у іх свой змест. У маўтгазенаўскім крэматорыі згарэў твой нумар: незнаёмы нябожчык памёр за цябе таксама, і яго тайком пераняты... Болей »

Лісьце маіх рук
pdf

Лісьце маіх рук

паэзія
Кудасава Наста

Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org