be

Логвінаў

Логвінаў. Выданьні

Танцы над горадам
pdf epub

Танцы над горадам

Тры аповесці
Арлоў Уладзімір

Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.... Болей »

Хвілінка
pdf

Хвілінка

Другая кніга
Бабкоў Ігар

Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды... Болей »

План Бабарозы
pdf

План Бабарозы

Сямейная сага
Касцюкевіч Павал

Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, асланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў... Болей »

Цягнік Чыкага-Токіё
pdf

Цягнік Чыкага-Токіё

падарозныя песьні з карцінкамі і акордамі
Хадановіч Андрэй

Новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча – амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў... Болей »

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы
pdf

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы


Глобус Адам

Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка... Болей »

Дзень, калі загінуў Апалон
pdf

Дзень, калі загінуў Апалон

аповесць, апавяданні, артыкулы
Травень Кастусь

У кніжцы творы можна падзяліць на тры часткі. Адна прысвечана кіно, тэхналогіі кіназдымкаў, творчаму працэсу напісання кінасцэнароў і працы кінарэжысёраў. Пісьменнік Фёдар Уладзіміравіч, каб выканаць заказ па стварэнні кінасцэнара, вымушаны ажывіць свае ўласныя ўспаміны і вярнуцца на мяжу жыцця-смерці... Болей »

Прачнуцца ранкам у сваёй краіне
pdf

Прачнуцца ранкам у сваёй краіне

Збор тэкстаў
Акудовіч Валянцін

Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стаць кнігай, але… Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як,адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага зборніку не адзін, а цэлый хаўрс аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі... Болей »

Яблыневы Маёнтак
pdf

Яблыневы Маёнтак


Бацкель Аляксандар І.

Другая кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, даўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы.... Болей »

Азёрная школа паэзіі
pdf

Азёрная школа паэзіі

творы фіналістаў літаратурнага конкурсу імя Максіма Танка

Андрэй Хадановіч. Азёрная школа паэзіі І было возера, канцавы прыпынак гарадской чыгункі. І было неба, канцавы прыпынак яго легкадумных мрояў, шэсць дзён падарожжа праз дождж. І было сонца на сёмы дзень. І пабачыў ён, што шэсць папярэдніх было горай. І былі ветразі, параходы й буйкі з папярэджаннем “не... Болей »

Апавяданні розных гадоў
pdf

Апавяданні розных гадоў


Глобус Адам

Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый. “…Жыццё пісьменніка вымяраецца кнігамі.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org