- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ніна Мацяш нарадзілася ў Бярозаўскім краі, на Берасцейшчыне. Скончыўшы Бярозаўскую дзесяцігодку, паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. На трэцім курсе цяжка захварэла. Але, экстэрнам скончыўшы навучальную ўстанову, працягвала змагацца з хваробай. Інвалідская каляска не стала перашкодай у працы выкладчыцай замежнай мовы Белаазёрскага вучылішча энергетыкаў.
Патрэба выказаць сябе ў слове з’явілася рана. Спачатку былі асобныя вершы, якія друкаваліся ў раённай газеце. Затым — у літаратурных часопісах. У 1970 годзе выйшла першая кніжка паэтэсы - „Агонь”. За ёю — яшчэ шэраг паэтычных зборнікаў. У тым ліку і пераклады з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моваў.
У аўтабіграфіі паэтэса прызнаецца: „Усё, што ёсць ува мне добрае, — яно ад іх, ад маіх бацькоў. У пэўнай ступені нават вершы ад іх...” Шмат твораў прысвечаны бацькам, блізкім людзям, роднай старонцы.
Яшчэ ў савецкія часы Ніна Мацяш мела магчымасць перанесціся жыць у сталіцу — у Менск. Пасля прыянцця яе ў Саюз пісьменнікаў літаратурная сябрына прапанавала ёй кватэру ў Менску, дзе была б бліжэй літаратурнага асяроддзя, бліжэй сяброў. Адмовілася, засталася ў Белаазёрску, бо, як падалося, „у сталічным тлуме, у вялікім людзкім канглямэраце магла застацца ў зусім поўнай адзіноце”. А яшчэ таму што ў горадзе мала неба.
Ніна Мацяш, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, была ўзнагароджана прэміяй Брэсцкага абкома камсамола, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, „Берасцейская зорка — 98”, сёння старшыня Брэсцкага аддзялення ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Ніна Мацяш памерла 19 снежня 2008 году ў сваёй кватэры ў Белаазёрску.
Гэты пэрсанальны сайт Ніны Мацяш на Камунікат.org быў створаны літаральна ў палове снежня 2008 году. Тыдняў два перад смерцю Спадарыня Ніна Мацяш дала права публікаваць свае творы на сайце Камунікат.org...
У 2008 годзе Ніне Мацяш споўнілася шэсцьдзесят пяць, здавалася б жыць ды жыць, але, відавочна, у тых, хто кіруе нашымі жыццямі, іншыя планы. Светлай памяці прысвечаны гэтыя ўспаміны.
„Ніна Мацяш сама, як сінічка, грэла душу, давала сілу, была светам у ваконцы. Цяжка будзе без яе, бо сама свядомасць, што недзе ёсць нехта, да каго можна пазваніць, пагутарыць, пад’ехаць, параіцца — давала сілу. Застаецца спадзяванне на сустрэчу ў іншым свеце, хаця, сумняюся, што буду мець такі гонар. Нініна душа павандравала проста на неба, бо яна і пры жыцці была анёлам. Нам застае толькі старацца быць падобнымі на яе.”
Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя, 19 сьнежня 2008 г.* VARIA * Białokozowicz Bazyli, Polsko-wschodniosłowiańskie pogranicze kulturowe * Rudziewicz Irena, "Białowieżanie" i tradycja Janki Kupały * Zaniewska Teresa, Motyw ognia w twórczości poetów Białoruskiego Stowarzyszenia Literackiego "Białowieża" * Брыль Янка, Крынічнае * Зарэмба... Болей »
Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »
* Ліст да народнага пісьменніка Беларусі I. П. Шамякіна * БАДАК АЛЕСЬ, Яшчэ адна вандроўка ў мінуўшчыну * БАШЛАКОЎ МІХАСЬ, Вершы * ВІТКА ВАСІЛЬ, Чатыры апавяданні. (3 дзённіка лета-92) * ДАМАШЭВІЧ УЛАДЗІМІР, Першыя крокі ў незалежнасць * ДУБОЎКА УЛАДЗІМІР, Salus populi... ... Болей »
штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс "...робімся проста людзьмі..." (Пісьмы Я. Пушчы, У. Жылкі, Л. Калюгі, П. Галавача, В. Сташэўскага да П. Глебкі) Новы Запавет. Апакаліпсіс Анупрыенка Сяргей, Шчасце па гараскопу Бур'ян Барыс, Завітаеш на хвілінку... ... Болей »