- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Малахоўскі Рагнед Юр’евіч нарадзіўся 5 верасня 1984 года ў пасёлку Сяймчан, Магаданскай вобласці (РФ) у сям’і мастака. У 1987 годзе разам з бацькамі і старэйшым братам вярнуўся на Радзіму ў Беларусь у Нарачанскі край (Мінская вобласць). Жыве ў в. Нарач.
Па нацыянальнасці – беларус. Веравызнанне – грэка-каталіцкае.
У 2002 годзе скончыў беларускамоўную Нарацкую СШ№2 (11 класаў).
У 2009 годзе скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.
Працаваў грузчыкам, вадзіцелям-экспедытарам, выхавацелям у інтэрнаце, ахоўнікам гандлёвага цэнтра, фасадчыкам на будоўлі…
З 14 год займаецца лёгкай атлетыкай.
З 2006 года піша электронную музыку (гучала ў эфіры некаторых FM-радыёстанцый).
3 2006 года займаецца фотамастацтвам (праводзіліся фотавыставы ў Мінску і Лодзі (Польшча), фотапрацы публікаваліся ў перыядычных выданнях).
З 2003 года рэгулярна выступае з літаратурнымі творамі ў рэспубліканскай перыёдыцы (часопісы “Полымя”, “Дзеяслоў”, “Маладосць”, газеты “ЛіМ”, “СБ” і інш.), калектыўных зборніках і анталогіях. Вершы перакладаліся на рускую, балгарскую і інш. мовы.
Аўтар паэтычнага зборніка “Беражніца” (Мн., “Мастацкая літаратура”, 2005г.).
З 2006 года член ГА”Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
У 2007 годзе ўзнагароджаны дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі “за вялікі ўклад у развіццё культуры і літаратуры Беларусі”.
У цяперашні час падрыхтаваныя да выхаду паэтычныя зборнікі “Клічнікі дажджу” і “Памяць вады”, а таксама фотаальбомы з вершамі “Маё Нарочча” і “Ragned”.
Лістапад. Каляндар памятных дат Лісты Васіля Быкава да Уладзіміра Караткевіча Уладзімір КАРАТКЕВІЧ: «Любую справу рабіць хвацка» Якуб Колас — дзецям. Школьныя далягляды БЫКАЎ Аляксандр, Галінка бэзу. Жамчужнае вяселле. Нарач. Дзве з’явы. Матылёк. Асенняя рапсодыя. Вершы ГАРАДНІЦКІ... Болей »
У нашым часопісе неаднойчы друкаваліся «Дзённікі…» пісьменнікаў, у якіх чыталася штодзённае жыццё з усім тым, што адбывалася, вядома ж, з адпаведным каментарыем і сваім бачаннем жыцця, падзей, ды і творчага люду таксама. Асабіста я ніколі нічога не запісвала ў дзённік — што называецца, усё ў памяці... Болей »
* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец... Болей »
* Змест часопіса за 2007 год. * Метрыка літаратурная. * Часопіс «Полымя» — этапы творчага станаўлення. «Круглы стол» у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. * АР-СЯРГІ Вячаслаў, Расставанне. Унізе. «Юнона і Авось». Акварэль. Лабірынт. Боль. Антонімы зімы. Мядзведжае заляцанне. * АЎСЯННІКАВА... Болей »
* Абламейка Сяргей, З габрэямі ў Карлавых Варах. Ці бывае посьпех сарамлівы? * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх мемуараў * Брусевіч Анатоль, За небакраем... * БУДОВІЧ Таццяна, Мае залатыя крозы * Быкаў Васіль, Неяк трэба трымацца. Лісты Васіля Быкава да сястры Валянціны... Болей »