- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Уладзімір Арлоў — аутар шматлікіх кніг прозы і аднаго паэтычнага зборніка «Там, за дзвярыма». Гэтая кніга — другое рызыкоўнае падарожжа вядомага пісьменніка з абжытага мацерыка прозы да астравоў паэзіі.... Болей »
У новую кніжку вддомага беларускага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла прыгодніцкая аповесць «Падарожжа на Буцафале» і дзве драмы, адна з якіх («Чорны цмок») прысвечана сённяшняму дню, праблеме чалавечай годнасці і сумленнасці... Болей »
Сяргей Панізьнік добра вядомы чытачам сваёй заўсёднай пільнай увагай да гістарычных каранёў беларускага народа, ягонай багатай культуры, мовы. Той, хто забывае продкаў, няшчасны чалавек, бо ні зямля, ні вада, ні лес роднай зямлі не спатоляць трывогу ягонай душы, калі давядзецца аднойчы стаць на парозе... Болей »
Кнігу склалі лепшыя апавяданні і дакументальныя аповесці «Салёная раса» і «Талісман генерала» — напісаныя на аснове рэальных фактаў і дакументаў пра ваенныя дзеянні корпуса генерала Пятроўскага на Дняпры каля Жлобіна і Рагачова ў час наступлення ворага.... Болей »
Хто мы, беларусы? Гэта пытанне гучала ў творах Купалы, Гарэцкага, Чорнага. Сёння іншы час: па-новаму яно гучыць у аповесці В. Карамазава «Краем Белага шляху». Хто мы, дзеці чарнобыльскай зоны? Герой аповесці Міцька Будавей адказвае: «Нас усё жыццё рабавалі, спойвалі, травілі дустам і цэзіем, білі па... Болей »
Вулей ёсць такі вясёлы, / Пчолы / З гэтага вулля / Прывядуць цябе да школы. / Зразумееш, немаўля, / Толькі вулей загудзе, / Што, чаго, адкуль і дзе, / Як знайсці каго і дзе, / Хто ляціць, а хто ідзе. / Літары / Ад А да Я — / Пчолак дружная сям'я / Носіць / Мёд у соты ведаў, / Просіць, / Каб усё ты ведаў.... Болей »
У аповесці «Азірніся ў каханні» аўтар (нарадзіўся у 1942 г. на Гомельшчыне) у фантастычнай форме паказвае, як і калі праяўляюцца ў чалавеку лепшыя яго якасці — дабрыня, каханне, творчыя магчымасці.... Болей »
У аповесці «Азірніся ў каханні» аўтар (нарадзіўся у 1942 г. на Гомельшчыне) у фантастычнай форме паказвае, як і калі праяўляюцца ў чалавеку лепшыя яго якасці — дабрыня, каханне, творчыя магчымасці. Герой аповесці «Бронік-афганец» з душэўнай траўмай вяртаецца з афганскай вайны на радзіму ў чарнобыльскую... Болей »
Кніга Леаніда Дранько-Майсюка “Акропаль” – гэта паэтычная вандроўка па Еўропе. Творы напісаныя пад уражаннем Грэцыі, Францыі, пад уплывам месцаў, якія бачыў, якія наведваў паэт. Гэта таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі, іх гісторыі. У кнізе ўперамешку падаюцца паэзія і проза. Эсэ – аповеды, якія даюць... Болей »
У кнізе Кастуся Цвіркі (нар. у 1934 г.) чытач знойдзе нямала прачулых радкоў пра светлае пачуццё кахання, пра зорныя парывы маладосці, пра тое, што хвалюе неспакойнага, неабыякавага чалавека. Апрача вершаў у кнігу ўвайшлі паэмы «Хат вячысты дар», «Дзе дуб з бярозай звіўся» і «Дома».... Болей »