be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Акропаль
pdf mobi fb2 epub

Акропаль

Паэзія. Эсэ.
Дранько-Майсюк Леанід

Кніга Леаніда Дранько-Майсюка “Акропаль” – гэта паэтычная вандроўка па Еўропе. Творы напісаныя пад уражаннем Грэцыі, Францыі, пад уплывам месцаў, якія бачыў, якія наведваў паэт. Гэта таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі, іх гісторыі. У кнізе ўперамешку падаюцца паэзія і проза. Эсэ – аповеды, якія даюць... Болей »

Бацькаў свет палявы
pdf

Бацькаў свет палявы

Выбраныя вершы і паэмы
Цвірка Кастусь

У кнізе Кастуся Цвіркі (нар. у 1934 г.) чытач знойдзе нямала прачулых радкоў пра светлае пачуццё кахання, пра зорныя парывы маладосці, пра тое, што хвалюе неспакойнага, неабыякавага чалавека. Апрача вершаў у кнігу ўвайшлі паэмы «Хат вячысты дар», «Дзе дуб з бярозай звіўся» і «Дома».... Болей »

Беларускія пісьменнікі (1917—1990)

Беларускія пісьменнікі (1917—1990)

Даведнік
Гардзіцкі А. К. - склад.

Новы біябібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А. Гаруна, В. Ластоўскага, А. Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі членамі СП за апошнія дзесяць гадоў.... Болей »

Бронік-афганец
epub

Бронік-афганец

Аповесць
Бароўскі Анатоль

Герой аповесці «Бронік-афганец» з душэўнай траўмай вяртаецца з афганскай вайны на радзіму ў чарнобыльскую зону. Разам з сябрамі Бронік спрабуе дамагчыся праўды, каб памагчы людзям, але сутыкаецца з халодным раўнадушшам чыноўнікаў.... Болей »

Вочы Савы
pdf fb2 mobi epub

Вочы Савы

Вершы
Скобла Міхась

Душы дрэваў глыбока ў зямлі. -- Плоць, што марыла жыць у нябёсах, -- На закланне агню аддалі -- або скрыпку зрабілі ці посах... -- Што ты граеш, шляхотны скрыпач? -- Дзе, бязродны, ідзеш, падарожны? -- Скамянелы бурштынавы плач -- У руках адагрэе не кожны. -- I вясло, што трымае Харон, -- І стырно, што... Болей »

Вячэрняе
mobi fb2 epub pdf

Вячэрняе

Лірычныя запісы і мініяцюры
Брыль Янка

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі... Болей »

Дзікая пчала

Дзікая пчала

Вершы
Гардзей Віктар

У гэтым зборніку змешчаны вершы, напісаныя аўтарам ў розныя гады. Паядноўвае іх адзіны стрыжань — любоў да Беларусі, клопат пра заўтрашні дзень роднай зямлі.... Болей »

Дом іхняе мары
epub pdf

Дом іхняе мары

апавяданні, аповесці
Багданава Галіна

У апавяданнях, што ўвайшлі ў новы зборнік прозы маладой пісьменніцы Галіны Багданавай, дадзены вострыя, псіхалагічна дакладныя партрэты нашых сучаснікаў. «Дом іхняе мары» — аповесць з жыцця мастацкай, інтэлектуальнай эліты. У цэнтры другой аповесці «Дзевяць месяцаў, дзевяць дзён» трагічны лёс дзвюх маладых... Болей »

Забойства на каляды

Забойства на каляды

Аповесць, апавяданні
Адамчык Міраслаў

Гэта першая празаічная кніга М. Адамчыка. Апавяданні маладога аўтара вызначаюцца вострымі, падчас крымінальнымі сюжэтамі М. Адамчык працуе ў жанры дэтэктыва. У аповесці «Забойства на Каляды» чытач пазнаёміцца з прыватным дэтэктывам Бруна Чыкам, які паспяхова разблытвае таямнічае элачынства.... Болей »

Заложнік цемры
pdf

Заложнік цемры

Вершы
Галубовіч Леанід

На пачатку 80-х гадоў Леанід Галубовіч ярка дэбютаваў у нашай паэзіі кнігаю «Таемнасць агню». З таго часу паэт выдаў некалькі зборнікаў, i ўсе яны трапілі ў чытацкае поле ўвагі. Паэзія Л. Галубовіча вылучаецца сваёй вобразнай жывасцю, натуральным гучаннем, высокім узроўнем пісьма. Лепшыя творы паэта... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org