- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Лякарка з Наваградка Саламея Русецкая, апісваючы свае жыццёвыя прыгоды, якія назвала “Авантурамі” жыцця, стварыла ўспаміны, якія зместам нагадваюць прыгодніцкі раман. За сваё жыццё, поўнае нечаканасцяў і авантураў, аўтарка наведала шматлікія краіны і гарады, мела доступ да двара турэцкага султана, была... Болей »
У першым томе трохтомнай анталогіі беларускай паэзіі сабраны лепшыя паэтычныя творы ад XII да пачатку XX стагоддзя. Першая частка — гэта паэзія XII — XIX стст. самых розных напрамкаў, стыляў і жанраў. Многае ўнершыню ўводзіцца ў шырокі літаратурны кантэкст. Каментарыі і слоўнік першай часткі змешчаны... Болей »
У 2-гі том увайшлі лепшыя творы беларускай савецкай паэзіі 20—50-х гадоў.... Болей »
Бежанцамі герояў рамана зрабіла вайна. Іх жыццё — на дарогах, пад крыжамі варожых свастык і ля начных вогнішчаў, з ледзь не цыганскім побытам, у якім і нараджаюцца, і кахаюцца, і б’юцца за бульбіну і губляюць адно аднаго: бацькі — дзяцей, дзеці — бацькоў. Кругі Захара Падабеда пачаліся лёсам бацькі —... Болей »
Кнігу склалі новыя апавяданні пісьменніка (нар. у 1936 г. на Лагойшчыне). У цзнтры ягонай увагі — маральна-этычныя праблемы і канфлікты, якія ўзнікаюць у нашы дні ў жыцці людзей. Многія з гэтых праблем узнікаюць у іх менавіта па той прычыне, што яны — вясковыя парасткі на асфальце вялікага горада.... Болей »
У другі том увайшлі раман «Птушкі i гнёзды», які расказвае пра драматычныя падзеі, пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю яго галоўнага героя Алеся Руневіча, малюе яго душэўныя пакуты, пошукі свайго месца ў барацьбе з фашыстамі, а таксама апавяданні 1966-1974 гг., лірычныя запісы.... Болей »
Трэці том склалі аповесці «Ніжнія Байдуны», «Золак, убачаны здалёк», апавяданні 1971-1986 гадоў, лірычныя запісы.... Болей »
У цэнтры новай кнігі Віктара Казько трагедыя XX стагоддзя – чарнобыльская аварыя. У аповесці «Но Пасаран» з уласцівай яму шчырасцю, метафарычнасцю раскрывае празаік прычыны, якія прывялі грамадства да развалу. Пісьменнік стварае яркія, запамінальныя тыпы нашых сучаснікаў. Глыбокая сімволіка закладзена... Болей »
Кніга Ірыны Жарнасек – гэта рэтраспекцыя ў чалавечую памяць, пачуцці, перажыванні, якія выплываюць з закамаркаў душы пад уплывам успамінаў. Пад адной вокладкай сабраныя тры аповесці, кожная з якіх асобны чалавечы лёс, асобная гісторыя, вельмі складаная, вельмі шчымлівая і вельмі падобная да лёсаў тысячаў... Болей »
У кнігу ўвайшлі апавяданні і нарысы, якія ў апошні час друкаваліся ў газеце «Літарагура і мастацтва», часопісах «Беларусь», «Крестьянка» і іншых выданнях. Усе яны — аб сённяшняй вёсцы, дзе, як глыбока перакананы аўтар, захаваны вытокі духоўнасці, чалавечай мудрасці, дабрыні.... Болей »