- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Другі том склалі папулярныя гумарыстычныя вершы са зборнікаў «Званковы валет», «Да новых венікаў», «Што грэх, што два» і іншых, а таксама вершаваныя творы для дзяцей.... Болей »
У першы том увайшлі вершы і паэмы са зборнікаў «Песня ў дарогу», «Неспакой», «Бальшак», «Перазовы», «А дзе ж тая крынічанька?», «Актавы» і інш.... Болей »
У новую кнігу Івана Каныловіча ўвайшла аповесць «Бяроза на мяжы», у якой у востра-канфліктнай форме расказваецца пра лёс вясковай жанчыны. У апавяданнях аўтар знаёміць нас з людзьмі не простага лёсу, з іх марамі, каханнем, жыццёвымі расчараваннямі і радасцямі.... Болей »
У кнігу ўвайшлі аповесць, якая дала назву зборніку, і апавяданні, напісаныя ў апошні час. Творы прысвечаны нашым сучаснікам. Па-рознаму склаўся лёс герояў В. Карамазава, у іх розныя прафесіі, розны ўзрост, але ўсе яны імкнуцца пакінуць добры след на зямлі.... Болей »
Над начной вёскай грымела навальніца. Моцны ўсходні вецер гнаў чорна-сінія хмары на Чмялі. Вось на паўнеба жыхнула маланка. Нібы нехта шырока ўзмахнуў цяжкой чырвонай сякерай. Галіністае вогненнае дрэва з грукатам і бляскам упала на зямлю, на хаты, на мокрыя саламяныя стрэхі. Зялёнае святло на колькі... Болей »
Усё. Спрачацца не будзем, стройце людзей! – сказаў Іваноўскі Дзюбіну і выйшаў з-за вугла пуні. Даўганогі, худы і нязграбны ў сваім белым абвіслым маскхалаце старшына Дзюбін памкнуўся нешта сказаць, але змоўчаў; у снегавым змроку блізкае ночы было відаць, як незадаволена перасмыкнуўся яго цёмны ад сцюжы... Болей »
Художественно-публицистическая книга о бесчеловечной философии фашизма, о его звериной сущности. В центре событий — кровавые действия батальона гитлеровского карателя Дирлевангера на территории временно оккупированной Белоруссии.... Болей »
Асабістае знаёмства Уладзіміра Калесніка з Максімам Танкам (Яўгенам Іванавічам Скурко) дало магчымасць пазнаць паэта, як чалавека, паназіраць за ім у прыватным жыцці. У кнізе Ўладзіміра Калесніка разглядаецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі. У публікацыі зроблены грунтоўны аналіз творчасці... Болей »
У новай кнізе лірыкі паэтэса закранае гераічнае мінулае нашага народа, яе хвалюе наш сённяшні працоўны дзень, піша яна і пра запаветныя мроі нашага сучасніка. Многія творы В. Коўтун маюць фальклорную аснову. Паэма «На зломе маланкі» прысвечана нашай цудоўнай паэтэсе-рэвалюцыянерцы Элаізе Пашкевіч (Цётцы).... Болей »
Малады крытык Таццяна Шамякіна звярнула на сябе ўвагу ўменнем тонка адчуваць своеасаблівасць творчай індывідуальнасці пісьменніка. Не выпадкова тэмай яе першай кнігі стаў індывідуальны стыль і асаблівасці творчай манеры празаікаў М. Стральцова, I. Чыгрынава, I. Пташнікава. Кпіга цікавая і для спецыялістаў... Болей »