- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Гэта раман пра беларускіх меліяратараў. Пачуццё вялікай адказнаоці перад уласным сумленнем, перад народам, урэшце, перад часам характэрна для кожнага героя кнігі. Але адны з іх жывуць больш сённяшнім днём, другія ж дбаюць пра заўтрашні, клапоцяцца пра зямлю дзяцей нашых. У спрэчках, часам канфліктных... Болей »
Кніга Міколы Арочкі «Колас на ржышчы» змяшчае ў сабе лепшае з яго дваццаціпяцігадовай творчай працы — вершы, балады, маналогі, паэмы. У полі зроку паэта — дарагія вобразы роднай зямлі, сляды далёкіх і блізкіх падзей часу. Творчасці М. Арочкі ўласціва ўвага да ўнутранага свету нашага сучасніка, да яго... Болей »
Галоўныя героі новай прыгодніцкай аповесці Міколы Гамолкі «Лясная крэпасць» — Вадзім Мікалаевіч Мурашка і чатырнаццацігадовы падлетак Ціток Каляда. У час Вялікай Айчыннай вайны яны змагаліся з фашыстамі на Палессі. Аднойчы на Буян-возеры яны трапілі на пустынны востраў, сталі рабінзонамі. Аўтар паказаў... Болей »
Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.... Болей »
Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця... Болей »
У кнігу ўвайшлі п’есы пра подзвіг беларускай моладзі ў Вялікай Айчыннай вайне, пра духоўнае станаўленне маладога сучасніка, пра адносіны да культурнай спадчыны і інш. Камедыя «Не кажы «гоп»...» і драма «Мы скора завітаем зноў» адзначаны прэміямі на Рэспубліканскім конкурсе аднаактовай драматургіі ў 1971... Болей »
Гэтую кнігу склалі лірычныя вершы старэйшага беларускага паэта Анатоля Астрэйкі. У сваіх творах ён натхнёна славіў светлае творчае жыццё савецкага чалавека, росквіт роднага краю, пранікнёна апяваў прыроду Беларусі. Не забываў ён і пра дні партызанскай барацьбы ў часы апошняй вайны, у якой прымаў дзейсны... Болей »
У цэнтры ўвагі аўтара — нашы сучаснікі, людзі розных пакаленняў, розных лёсаў. Кнігу склалі апавяданні апошніх год, лейтматывам якіх з’яўляецца веліч і высакароднасць савецкага чалавека, яго дабрата і шчырасць. Гумарыстычныя апавяданні аўтара паказваюць чалавека ў розных канфліктных сітуацыях, высмейваюць... Болей »
Мікола Гусоўскі адзін з буйнейшых славянскіх паэтаў эпохі Адраджэння, які пакінуў значную літаратурную спадчыну на лацінскай мове. Больш чатырох з паловай стагоддзяў таму была напісана ім «Песня пра зубра», якая доўгі час заставалася невядомай шырокаму колу чытачоў. У гэтай кнізе славутая паэма друкуецца... Болей »
Для фашызму не іспавала ніякіх каштоўнасцей, ён нішчыў усё — мастацтва, навуку, хараство, каханне. У рамане паказана, як ва ўмовах Заходняй Беларусі нарастаў пратэст народа супраць фашысцкай акупацыі, як далучаліся да барацьбы ўсё новыя барацьбіты, як аб’ядноўвалі свае сілы савецкія і польскія партызаны.... Болей »